Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцінская алімпіяда на вокладках заходніх часопісаў

Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін спадзяваўся выкарыстаць зімовую алімпіяду ў Сочы для прэзэнтацыі "новай" Расеі, якая ачуняла пасьля постсавецкага бязладзьдзя 1990-х. Аднак ягоны алімпійскі праект з самага пачатку быў азмрочаны праблемамі карупцыі, страхам за стан бясьпекі і абурэньнем вакон закону аб забароне гей-прапаганды. Перад пачаткам алімпіяды вокладкі найважнейшых заходніх часопісаў прысьвечаныя менавіта гэтым тэмам, а ня спорту.

XS
SM
MD
LG