Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 гадоў зьняволеньня са штрафам і канфіскацыяй. Вынесены прысуд былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанку Анатолю Багавіку

абноўлена

Абвяшчэньне прысуду выканаўчаму дырэктару Беларусбанку Анатоля Багавіка
Абвяшчэньне прысуду выканаўчаму дырэктару Беларусбанку Анатоля Багавіка

У Маскоўскім раённым судзе Менску завершаны працэс па справе яшчэ аднаго топ-мэнэджэра Беларусбанку — Анатоля Багавіка.

Былы выканаўчы дырэктар банку, а да таго кіраўнік цэнтру банкаўскіх картак Беларусбанку, Анатоль Багавік прызнаны вінаватым у атрыманьні хабару і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Анатоль Багавік асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці і аштрафаваны на 500 базавых велічынь.

Пакараньне Багавіку, які прызнаваў сваю віну ў атрыманьні хабару, але не пагаджаўся з абвінавачаньнем у службовых злоўжываньнях, цалкам адпавядае таму, што прасіў пракурор. Між тым абарона Анатоля Багавіка прасіла суд даць яму мінімальнае пакараньне, якое прадугледжвае закон за хабар, улічваючы ягонае раскаяньне. Пасьля прысуду адвакаты Багавіка не змаглі адказаць пэўна на пытаньне, ці будуць абскарджваць прысуд.

«Будзем раіцца з падабаронным», — адказалі абаронцы.

Паводле сьледзтва, Багавік атрымаў 94 тысячы даляраў хабару ад прадстаўніка камэрцыйнай структуры, якая пастаўляла Беларусбанку банкаўскае абсталяваньне. Вядома, што гэтыя грошы дагэтуль застаюцца на рахунку ў адным з банкаў на Кіпры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG