Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілан Маск задумаў «антыфэйкавы сэрвіс» пад расейскай назвай


Ілан Маск, архіўнае фота
Ілан Маск, архіўнае фота

Амэрыканскі прадпрымальнік Ілан Маск расказаў у Twitter пра пляны стварыць сэрвіс барацьбы з фэйкамі ў СМІ, які плянуе назваць «Pravda».

«Праблема ў тым, што журналісты знаходзяцца пад пастаянным ціскам, каб атрымаць максымум клікаў і зарабіць рэклямныя даляры, — іначай іх звольняць», — напісаў Ілан Маск. Ягонае абурэньне выклікалі навіны пра аварыі і затрымкі вытворчасьці аўтамабіляў Tesla і тое, што за зьняпраўджваньне чутак яго сталі «абзываць Трампам».

На сэрвісе, які анансаваў Ілан Маск, «публіка зможа ацэньваць праўдзівасьць сутнасьці любога артыкулу і адсочваць рэйтынг надзейнасьці кожнага журналіста, рэдактара і публікацыі». Ён ужо задумаўся пра абарону такога сэрвісу ад накрутак і ботаў.

Маск мяркуе, што, хоць далёка ня ўсе чытачы будуць турбавацца аб «рэйтынгах надзейнасьці», журналісты і рэдактары зьвернуць на яго ўвагу. Ён правёў сярод падпісантаў апытаньне — з 400 тысяч адказаў 87% было ў падтрымку ягонай ідэі.

Пасьля разважаньняў пра магчымасьці сэрвісу Маск згадаў, што валодае дамэнам Youreright.com («Твая праўда») — і дапусьціў, што гэта таксама можа стаць назвай «антыфэйкавага» сэрвісу.

Як адзначае Gizmodo, кампанія пад назвай Pravda ўжо існуе ў ЗША ад кастрычніка мінулага году — і ейным прэзыдэнтам ёсьць Джарэд Бірчэл, кіраўнік кампаніяў Ілана Маска Neuralink і The Boring Company. Маск пацьвердзіў гэта выданьню і расказаў, што зоймецца сэрвісам пасьля завяршэньня працы над машынай Tesla Model 3.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG