Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Міжнароднага дня правоў чалавека праваабаронцы назвалі ляўрэатаў году


Каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасьцю Сяргей Драздоўскі, архіўнае фота
Каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасьцю Сяргей Драздоўскі, архіўнае фота

Да Міжнароднага дня правоў чалавека 23 беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы вызначылі і ўганаравалі прэміямі траіх прадстаўнікоў праваабарончай супольнасьці, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У намінацыі «Праваабаронца года» узнагароду атрымаў экспэрт і каардынатар праваабарончай асьветніцкай установы «Офіс па правах людзей з інваліднасьцю» Сяргей Драздоўскі.

«Журналістам года» сталі Дзмітры Дрозд — былы палітзьняволены, гісторык і архівіст, а таксама Адар’я Гуштын — журналіст інтэрнэт-газэты БелаПАН Naviny. by.

У намінацыі «Кампанія / ініцыятыва году» прэмію атрымаў часопіс «Імёны», які ўзначальвае Кацярына Сінюк.

Кацярына Сінюк раней была названая «Чалавекам году-2016» газэтай «Наша Ніва»
Кацярына Сінюк раней была названая «Чалавекам году-2016» газэтай «Наша Ніва»

Атрымальнікамі праваабарончай прэміі мінулымі гадамі былі журналісты Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч, Уладзімер Грыдзін і Алена Панкратава, таксама журналісты Сямён Печанко, Юлія Дарашкевіч, Зьміцер Лукашук, Анджэй Пачобут, праваабарончая перадача «Маю права» на тэлеканале «Белсат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG