Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэйсбук блякуе профілі за беларускую мову


Адміністрацыя Facebook прызнала не адпаведным стандартам артыкул, які заахвочвае ўкраінцаў вывучаць беларускую мову. Акаўнты адміністратараў польска-ўкраінскага профілю Port Europa былі заблякаваныя з-за публікацый, якія «не адпавядаюць стандартам Facebook».

«Прапуцінская адміністрацыя Facebook прызнала не адпаведным стандартам артыкул, які заахвочвае ўкраінцаў вывучаць прыгнечаную русыфікацыяй беларускую мову, каб выказаць такім чынам салідарнасьць зь беларускім народам», — піша Port Europa.

Выданьне адзначае, што гэта ўжо ня першае падобнае блякаваньне.

У сьнежні 2013 году Port Europa, напрыклад, стала аб’ектам расейскай атакі з-за падтрымкі парталам Майдану і інфармацыі пра тое, што за прымяненьнем сілы стаяў ня толькі Януковіч, але таксама Расея.

А некалькі дзён таму Facebook заблякаваў профіль Ярка Падворскага — аднаго з арганізатараў гуманітарнай дапамогі для Ўкраіны. Афіцыйнай падставай названа публікацыя ў фэйсбуку фатаздымка ўкраінскай дзяўчынкі, чый бацька загінуў на вайне, і якая атрымала дапамогу ад катавіцкага таварыства «Пакаленьне».

«Facebook рэагуе на запыты бяздумна. Ніхто гэтага не аналізуе, дастаткова толькі, каб карыстальнікі масава скардзіліся на пост або профіль як на парушальніка стандартаў Facebook. Такія запыты аўтаматычна ўспрымаюцца як апраўданыя, і менавіта па гэтай прычыне заблякаваныя профілі праўкраінскіх актывістаў», — апавядае Яраслаў Падворскі.

Ён лічыць, што гэтым карыстаецца армія платных троляў, найманых і аплачаных Крамлём у Пецярбурзе і Калінінградзе. Іх задачай зьяўляецца стварэньне масавых скаргаў на пасты з мэтай давесьці да блякаваньня і да працяглай ліквідацыі тых профіляў або старонак, якія не адпавядаюць пуцінскай палітыцы.

7 чэрвеня інтэрнэт-партал Port Europa адкрыў бясплатны онлайн-курс беларускай мовы для ўкраінцаў.

«Гэты курс — форма запозьненай падзякі за падтрымку нацыянальна сьвядомай часткай беларускага грамадзтва Эўрамайдану і АТА. А таксама за узважаную пазыцыю беларускіх уладаў, якія ва ўкраінска-расейскім канфлікце стаяць хутчэй на баку Кіева, чым Масквы», — тлумачылі ў Port Europa.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG