Беларускі асілак, удзельнік спаборніцтваў «Жалезны чалавек» і былы футбаліст Юры Юрчанка, які сьпявае пад псэўданімам Піліп Беспамылковы, апублікаваў кліп «Мова».
У камэнтары Onliner.by Юры Юрчанка называе кліп «прызнаньнем у любові да мовы» і «чарговым заклікам не забываць аб мове, атрымліваць кайф ад яе гучаньня і вымаўленьня, распаўсюджваць мову паўсюль».
Раней Піліп Беспамылковы ўжо прэзэнтаваў у межах праекту «Краіна мараў» вясёлыя кліпы «Спалі тлушч» і «Мы любім бульбу», пры гэтым першы здымаўся ў Маскве, дзе Юрчанку даводзіцца бываць па працы.