Падзеі мінулага тыдня на здымках сусьветных агенцтваў.
Розныя вернікі ў розных краінах, жаночы двубой, вызваленыя землі Ўкраіны. Фотаімгненьні тыдня
1
Мячэць у Астане напярэдадні прыезду Папы Францішка.
2
Спачуваньне ў сувязі са сьмерцю каралевы Лізаветы II вывесілі на браме катэджа XVIII стагодзьдзя, які належаў брытанскаму каралю Чарльзу і быў набыты празь яго дабрачынны фонд у трансыльванскай вёсцы Віскры, аб'екце Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА ў Румыніі.
3
Від на армянскае паселішча Сотк, якое, як сьцьвярджаецца, пацярпела ад азэрбайджанскага абстрэлу падчас нядаўніх памежных сутыкненьняў.
4
Сакура Матокі зь Японіі (зьлева) і Анастасія Нічыта з Малдовы спаборнічаюць на чэмпіянаце сьвету па барацьбе ў Бялградзе.
5
Людзі сабраліся на імшу, якую правёў Папа Францішак у сталіцы Казахстану Нур-Султане.
6
У чарзе па гуманітарную дапамогу ў нядаўна вызваленым украінскім горадзе Балаклея.
7
Украінскі вайсковец дапамагае параненаму аднапалчаніну на дарозе на вызваленай тэрыторыі ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны.
8
Дактары едуць у затопленыя раёны пасьля дажджоў і паводак падчас сэзону мусонаў у Пакістане.
9
Пажарныя на месцы расейскага ракетнага ўдару ў Харкаве.
10
Расейскія праваслаўныя падчас хроснага ходу ў Санкт-Пецярбургу ў гонар Аляксандра Неўскага.
11
Жанчына стаіць перад разбураным домам у Краматорску.
12
Іранскія пілігрымы ідуць у ірацкі сьвяты горад Кербала, каб прыняць удзел у шыіцкім рытуале Арбаін.
13
Жанчына ратуе сабачку ў Харкаве.
14
Могілкі мірных жыхароў і ўкраінскіх жаўнераў у вызваленым Ізюме.