Самыя важныя здымкі, якія ўзрушылі сьвет на гэтым тыдні.
Флямінга ў Кувэйце, санта-кляўсы ў Косаве, забіты пасол у Анкары. Фота тыдня

1
Пакістанская моладзь, апранутая ў капелюшы Санта-Клаўса, бярэ ўдзел у вярблюджым мітынгу ў Карачы напярэдадні Калядаў. (AFP / Asif Hassan)

2
Сваякі аплакваюць Андрэя Карлава, забітага пасла Расеі ў Турэччыне, падчас пахавальнай цырымоніі ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве. Карлаў быў забіты ў Турэччыне некалькі дзён таму (AFP / Alexander Nemenov)

3
Чалавек ўпрыгожвае хрысьціянскія ваколіцы напярэдадні калядных сьвятаў у Ісламабадзе, Пакістан. (Reuters / Faisal Mahmood)

4
Мігранты стаяць у чарзе, каб атрымаць бясплатную ежу за межамі закінутага мытнага складу ў Бялградзе, Сэрбія. (Reuters/Marko Djurica)

5
Людзі фатаграфуюць новы грузавы самалёт Ан-132D Cargo падчас яго прэзэнтацыі на авіяцыйным заводзе Антонава ў Кіеве. (Mikhail Markiv/TASS)

6
Сырыйская дзяўчына, якая была эвакуяваная Алепа зьядае па прыбыцьці ў кантраляваны апазыцыяй рэгіён Хал-Аль-Асал (AFP/Baraa Al-Halabi)

7
Турэцкі паліцыянт Меўлют Алтынташ крычыць: "Не забывайце Алепа!" адразу пасьля таго, як ён застрэліў пасла Расеі ў Турэччыне Андрэя Карлава на фотавыставе ў Анкары 19 сьнежня. Пазьней Алтынташ быў забіты паліцыяй у перастрэлцы. (AP/Burhan Ozbilici)

8
Афганскі афіцэр каля падпаленай кучы сканфіскаваных наркотыкаў і алькагольных напояў на ўскраіне Кабулу. (Reuters/Omar Sobhani)

9
Людзі глядзяць на асьвятленыя навагоднія упрыгожваньні ў Бішкеку. (AFP/Vyacheslav Oseledko)

10
Хлопчык едзе на аўтобусе падчас эвакуацыі паўстанцмі сэктару ўсходняга Алепа, Сырыя, 18 сьнежня (Reuters/Abdalrhman Ismail )

11
Пераселеная іракская жанчына, якая бегла з крэпасьці Ісламскай дзяржавы Масул, шпацыруе пасьля моцных дажджоў у лягеры Хазэр (Reuters/Ammar Awad)

12
Зграя флямінга і іншых птушак зьбіраюцца на марскім узьбярэжжы з абрысам прамысловай пляцоўкі суседняга горада на фоне маляўнічага захаду ў Эль-Кувэйце. (ЕРА / Raed Qutena)

13
Ірацкі спэцназавец цалуе дзіцяці ў раёне Аль-Барэдам, на ўсход ад Мосула

14
На здымку бачныя аўтобусы ў агні падчас эвакуацыі хворых і траўмаваных людзей ад абложаных і зьнішчаных сырыйскіх вёсак у правінцыі Ідліб 18 сьнежня (Reuters)

15
Людзі, апранутыя ў касьцюмы Санта-Клаўса бяруць удзел у дабрачыннай гонцы, каб сабраць сродкі для бедных сем'яў у Косава ў Прышціне. (AFP / Armend Nimani)