Пераапранутыя: раварысты ў Празе, салдаты ў Маскве, мітынгоўцы ў Кіеве.

Раварысты ў гістарычных касьцюмах на традыцыйнай гонцы «Праская міля» ў чэскай сталіцы, 4 лістапада.



Верніца пакланяецца карове падчас індуісцкага сьвята ў Катманду, Нэпал.

Расейскія салдаты, апранутыя ў форму Чырвонай Арміі з часу Другой сусьветнай вайны, сядзяць у грузавіку перад пачаткам параду на Краснай плошчы ў Маскве 7 лістапада.





Прадавец традыцыйных гліняных каганцоў едзе на рынак у Нью-Дэлі, Індыя.

Расейскія салдаты, апранутыя ў гістарычных мундзіры, бяруць удзел у рэпэтыцыі вайсковага параду; Масква, 5 лістапада.

Удзельнік гістарычнай інсцэнізацыі чакае прыходу прэзыдэнта Францыі Эмануэля Макрона падчас цырымоніі, прысьвечанай стагодзьдзю заканчэньня Першай сусьветнай вайны ў горадзе Маранж на ўсходзе Францыі.

Перапынак у мітынгу-пэрформансе за ўнясеньне паправак ва ўкраінскае падатковае заканадаўства, Кіеў 6 лістапада.

Жанчына праходзіць міма мастацкай інсталяцыі 3200 гіганцкіх кветак маку са штучнага шоўку ў гонар заканчэньня Першай сусьветнай вайны; Мюнхэн, Нямеччына.