Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 24–28 кастрычніка 2016 г.
Стоп-кадры тыдня: рыс на сонцы, танкавы біятлён на «лініі Сталіна», паразы «Ісламскай дзяржавы»

1
Школьніцы зьбіраюцца ў школу імама Гасана Маджтаба ў Кермане, Іран, 25 кастрычніка.

2
Гандляры прадаюць свае тавары на вуліцы ў Кішынёве.

3
Разгон дэманстрацыі з дапамогай вадамётаў у населеным пераважна курдамі турэцкім горадзе Дыярбакыр.

4
Афганец прадае гранаты на ўзбочыне дарогі ў Кабуле.

5
Фэрмэр зьбірае рыс ў Нэпале, 26 кастрычніка.

6
Украінскія вайсковыя курсанты ў Кіеве падчас адпачынку, 25 кастрычніка.

7
Унутраная ўцякачка-дзяўчынка ў корабе грузавіка побач з казой на ўсход ад Мосула, Ірак, 25 кастрычніка.

8
Падрыхтаваная харчовая дапамога для ўцекачоў з Мосула, Ірак.

9
Удзельніца рыхтуецца да выступу на чэмпіянаце Расеі ў бодыбілдынгу, Екацерынбург.

10
Мігранты чакаць эвакуацыі побач з імправізаваным лягерам, вядомым як «Джунглі Кале», падчас яго дэмантажу, 24 кастрычніка.

11
Баец ірацкіх урадавых сілаў курыць пасьля бою, у якім яны адваявалі вёску Аль-Хувайн на поўдзень ад Мосула.

12
Ірацкія дзеці зь вёскі Аль-Хувайн, на поўдзень ад Мосула, пазуюць для фота пасля вызваленьня паселішча ад баевікоў "Ісламскае дзяржавы".

13
Беларускі танк Т-72 трушчыць аўтамабіль падчас спаборніцтваў у танкавым біятлёне на так званай «лініі Сталіна» непадалёк ад Менску.