Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Пратэсты ў Чылі і Ганконгу, манумэнтальная савецкая спадчына і бананы. 10 фотаімгненьняў тыдня
1
Паліцыянт страляе снарадам са сьлезацечным газам падчас пратэстаў у Сант'яга, Чылі.
2
Людзі ідуць у тумане міма манумэнта савецкіх часоў. Кіеў, Украіна.
3
Муніцыпальны працаўнік прыбірае тратуар у музэі пад адкрытым небам каля Менску.
4
Мужчына на шпацыры ў парку сярод восеньскага лісьця. Прышціна, Косава.
5
Пратэстоўцы абараняюцца парасонамі падчас дэманстрацыі ў Ганконгу. Кітай.
6
Жанчына на ровары трымае ў руцэ тэлефон. Пэкін, Кітай.
7
Працаўнік раскладвае бананы на кірмашы. Кабул, Аўганістан.
8
Дзяўчына сядзіць каля дарогі пасьля таго, як ёй аказалі мэдычную дапамогу. Тэль-Аб'яд, паўночная Сырыя.
9
Цені дачкі і маці, якія разам ідуць у школу. Джыда, Саудаўская Арабія.
10
Мужчыны працуюць у заліўным полі. Ахмедабад, Індыя.