Гарбаты кіт у Ціхім акіяне, лятучы скутэр у Кітаі, Дональд Трамп у вайсковай базе

Гарбаты кіт парушае паверхню Ціхага акіяну ў нацыянальным парку Uramba Bahia Malaga ў Калюмбіі.

Дзяўчына пазіруе для фота на гіганцкім лісьце гарлачыка ў Тайбэі, Тайвань.


Людзей абсыпаюць канфэці падчас традыцыйнай рэлігійнай працэсіі ў гішпанскай вёсцы Бэтэра, 15 жніўня.

Пакістанец з ахвярнай жывёлай на продаж на рынку ў Пэшавары, 15 жніўня.

Мост Марандзі ў італьянскім горадзе Генуя, частка якога абвалілася 14 жніўня, забіваючы больш за 30 чалавек.

Самаробны «лятучы скутэр», правінцыя Гуандун, Кітай.

Чалавек скача ў возера недалёка ад гораду Джаковіцы, Косава.


Самотны дэманстрант адпачывае на тратуары ў чацьверты дзень пратэстаў супраць карупцыі ў Румыніі. Бухарэст, 13. жніўня.

Паліцыя ўжывае пярцовы аэразоль для разгону праціўнікаў мітынгу белых нацыяналістаў у Шарлотсвілі, штат Вашынгтон, 12 жніўня.



Сьвята Ўсьпеньня, вёска Летніца ў Косаве, 15 жніўня.