Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Пажары ў Каліфорніі, танкі пад Масквой, паветраныя шары ў Турэччыне. 15 фотаімгненьняў тыдня

Аргентынскія актывісты руху за легалізацыю абортаў, апранутыя як персанажы з фэміністычнай антыўтопіі канадзкай пісьменьніцы Маргарэт Этвуд «Аповед служанкі», дэманструюць у Буэнас-Айрэсе 5 жніўня.

Конегадоўца зьбірае свой табун каля гары Эрджыяс у Турэччыне.

Мігранты, выратаваныя ў Міжземным моры, стаяць на борце лодкі, якая накіроўваецца ў порт Альхесірас, Гішпанія.

Грузінскія вайскоўцы бяруць удзел у шматнацыянальных ваенных вучэньнях«Noble Partner 2018» каля Тбілісі.





Далі Барамідзэ, 71 год, плача над магілай свайго сына, забітага 10 гадоў таму ў грузіна-расейскай вайне.


Афганец на інваліднай калясцы далучаецца да «Маршу міру», заклікаючы пакласьці канец вайне ў краіне. Герат, 7 жніўня.



Людзі ў зруйнаванай царве чакаюць канцэрту на фэсьце «Справа» ў вёсцы Белая Царква Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці.

Паветраны танкер гасіць пажар у Каліфорніі, 5 жніўня.

Вясёлкавая стужка на расьпяцьці на даху Дзяржаўнага Эрмітажу падчас мітынгу супольнасьці ЛГБТ у цэнтры Санкт-Пецярбургу 4 жніўня.