Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 16 – 22 ліпеня 2016.
Стоп-кадры тыдня: путч у Турэччыне, забойства ў Кіеве, паводкі ў Кітаі

1
Гледачы на скачках на іпадроме ў Кіеве.

2
Данбас, ліпень 2016. Месца гібелі малайзійскага "Боінга" ў ліпені 2014.

3
Вуліца ў Пэкіне пасьля залеваў, якія ішлі гэтым тыднем.

4
Сырыйскі горад Гомс. Пачатак адбудовы.

5
Акно ў Лук'янаўскай турме ў Кіеве. Фота зробленае падчас прэс-туру, арганізаванага Міністэрствам юстыцыі Ўкраіны.

6
Выбух, у выніку якога 20 ліпеня ў Кіеве быў забіты журналіст Павал Шарамет.

7
Роварная гонка "Тур дэ Франс".

8
Спроба пратэсту падчас нацыянальнага зьезду Рэспубліканскай партыі ў Кліўлендзе: жанчына спрабуе разгарнуць расьцяжку з надпісам "Так мы можам закончыць вайну".

9
Дэманстрацыя ў падтрымку прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана ў Стамбуле 19 ліпеня.

10
Турэцкія сьцягі на будынку штаб-кватэры паліцыі ў Анкары пасьля няўдалай спробы перавароту ў Турцыі.

11
Турэцкі паліцыянт з арыштаваным вайскоўцам, удзельнікам перавароту.

12
Турэцкія вайскоўцы, арыштаваныя за ўдзел у перавароце, едуць у суд. Стамбул, 20 ліпеня.

13
Палестынская жанчына ў разбураным ізраільскімі вайскоўцамі доме на Заходнім беразе ракі Ярдан.

14
Пляж на астраўку Сідон у паўднёвым Лібане.

15
Рака Цзіньша ў Кітаі.

16
Сэрбскія валейбалісты радуюцца пасьля перамогі ў Сусьветнай лізе на турніры ў Кракаве, 17 ліпеня.