Найлепшыя здымкі фотакарэспандэнтаў сусьветных агенцтваў і карэспандэнтаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа.
Стоп-кадры тыдня 11-17.06

1
Выступ вучэбна-баявога самалёта Fouga Magister CM170 на Міжнародным парыскім авіяшоў у Лё Буржэ, 17 чэрвеня

2
Хлопцы прыбіраюць двор мячэці за дзень да пачатку месяца посту Рамадан, Пэшавар, пакістан, 17 чэрвеня

3
Байцы Свабоднай сырыйскай арміі абстрэльваюць ракетамі пазыцыі ўрадавых сілаў у ваколіцах Кунэйтры

4
Сырыйскія дзеці на памежным пераходзе Акчакале на турэцка-сырыйскай мяжы ў правінцыі Санлюрфа

5
Менск, Лошыцкі парк, велапрабег прадстаўнікоў дыпляматычных місіяў у Беларусі

6
Афганскі селянін пасьвіць каровы ў старажытным горадзе Баміян

7
Мігранты з Сырыі ў Македоніі каля грэцкай мяжы

8
Моладзь пячэ сьвяточнае печыва ў малой традыцыйнай пякарні перад пачаткам Рамадану, Кабул, Афганістан

9
Расейскі афіцэр праходзіць міма ракетнага комплексу Бук-1М на міжнародным ваенным форуме "Армія-2015" у Кубінцы пад Масквою

10
Валанцёры расчышчаюць завалы вакол аўтамабіля ратаўнікоў у Тбілісі

11
Расейскія вайскоўцы на міжнародным ваенным форуме "Армія-2015" у Ккубінцы пад Масквой, 16 чэрвеня

12
Міністар фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс (зьлева) слухае выступ прэм'ер-міністра перад заканадаўцамі і міністрамі ў грэцкім парлямэнце, Атэны, 16 чэрвеня

13
Лідэр "Начных ваўкоў" Аляксандар Залдастанаў на форуме "Армія-2015" у Кубінцы пад Масквой, 16 чэрвеня

14
Хлопец скача ў Енісей зь пешаходнага моста ў Краснаярску, Расея

15
Напярэдадні Сусьветнага дня ёгі ў Ахмадабадзе, Індыя, 15 чэрвеня

16
Пакістанскія паліцыянты ў камуфляжы дэманструюць прыёмы антытэрарыстычнай апэрацыі на цырымоніі выпуску курсантаў спэцпадразьдзяленьня бясьпекі ў Карачы

17
Чалавек вядзе каня ў водах Касьпійскага мора каля Баку, Азербайджан

18
Жанчына падмятае вуліцу перад моднымі буцікамі ў Баку, Азербайджан

19
Парад пакістанскіх спэцслужбаў на цырымоніі выпуску курсантаў спэцпадразьдзяленьня бясьпекі ў Карачы, 15 чэрвеня

20
Ваяўніца курдзкага народнага апалчэньня каля ўсходняга ўезду ў горад Тэль Аб'яд у сырыйскім гавэрнараце Рака

21
Мігранты прыкрываюцца коўдрамі ад дажджу на дамбе ў памежным пункце Сэн-Людавік на італьянска-францускай мяжы

22
Сырыйцы, уцякаючы ад вайны, праходзяць памежныя бар'еры, каб нелегальна прабрацца на тэрыторыю Турцыі каля памежнага пункту Акчакале ў правінцыі Санлюрфа

23
Навучэнцы кадэцкай вучэльні імя генэрала Ярмолава з аўтаматамі Калашнікава на вучэньнях каля Стаўрапалю