Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 11-17 чэрвеня 2016.
Футбол і бойкі ў Францыі. Пуцін, Кабаева і агонь у Кіеве

1
Расейскія заўзятары ў францускім горадзе Ліль перад матчам Расея-Славакія, у якім славакі перамаглі зь лікам 2-1. (Фота AFP)

2
Францускі футбаліст Антуан Грызман сьвяткуе гол, забіты ў браму зборнай Альбаніі. Францыя перамагла Альбанію 2-0. (Фота Reuters)

3
Затрыманы фрацускай паліцыяй у Марсэлі пасьля сутыкненьняў паміж расейскімі і ангельскімі футбольнымі фанатамі 11 чэрвеня. (Фота Reuters)

4
Падчас дэманстрацыі ў Кіеве каля расейскай амбасады з заклікам пазбавіць Расею права на правядзеньне чэмпіянату сьвету 2018 году. Фігуры з партрэтамі расейскага міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова, прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, старшыні рады дырэктараў кампаніі «Национальная Медиа Группа» Аліны Кабаевай і дэпутата Дзярждумы Нікалая Валуева. (Фота Reuters)

5
Аўганскі хлопчык на антыпакістанскай дэманстрацыі ў горадзе Герат, якая адбылася пасьля сутыкненьняў на мяжы паміж Аўганістанам і Пакістанам. (Фота AFP)

6
Гарачы дзень у горадзе Срынагар, летняй сталіцы індыйскага Кашміру. (Фота EPA)

7
Людміла і Анатоль ў сваім доме непадалёк ад перадавой ваенных дзеяньняў на Данбасе ў раёне разбуранага Данецкага аэрапорту. Паводле арганізацыі Цэнтар разьвіцьця Данбасу, у гэтым рэгіёне каля 1,500 пажылых людзей і інвалідаў маюць патрэбу ў апецы. (Фота EPA)

8
Паралімпіскі чэмпіён Оскар Пісторыюс на паседжаньні Вярхоўнага суду ў Прэторыі 15 чэрвеня, дзе яму пераглядаюць прысуд ў справе аб забойстве яго дзяўчыны Рэвы Стэнкамп. (Фота EPA)

9
Аўганец моліцца падчас сьвятога для мусульман месяцу Рамадан у мячэці ў Кабуле. (Фота Reuters)

10
Байцы Правага сэктару на цырымоніі пахаваньня ў Кіеве нясуць труны зь целамі загінулых на Данбасе Юрыя Гнацюка і Робэрта Масьлея. (Фота AFP)

11
Спаборніцтвы ў Люцэрне, Швайцарыя, 14 чэрвеня. (Фота EPA)

12
Пастух гоніць сваё стада непадалёк ад гораду Дума ў Сырыі, які кантралююць паўстанцы. (Фота AFP)

13
Хлопчык-уцякач у часовым лягеры ў старым аэрапорце Афінаў. (Фота AFP)

14
Традыцыйны хлеб у аўганскім горадзе Кандагар. (Фота AFP)

15
Эйфэлева вежа ў колерах вясёлкавага сьцяга ў памяць пра 49 ахвяраў забойства ў гей-клюбе ў амэрыканскім горадзе Арлянда. (Фота Reuters)

16
Трэніроўка паліцыі ў Кітаі. (Фота Reuters).

17
Пакістанцы моляцца на рынку ў горадзе Равалпіндзі падчас сьвятога для мусульман месяцу Рамадан. (Фота AFP)

18
Сябры і сямейнікі загінулых падчас нападу ў гей-клюбе ў амэрыканскім горадзе Арланда. (Фота Reuters)

19
Падчас бамбаваньня ў сырыйскім горадзе Ідліб. (Фота Reuters)

20
Штогадовы фэстываль агню ў Кіеве. (Фота Reuters)