Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 28 красавіка-5 траўня.
Стоп-кадры тыдня: Першамай у Парыжы, Санкт-Пецярбургу, Тбілісі, Менску і Кішынэве

1
Паўстанцы Сырыйскіх дэмакратычных сілаў на дарозе, якой з занятай ісламістамі тэрыторыі ўцякалі жанчыны.

2
Рэпэтыцыя параду на Дзень Перамогі, Санкт-Пецярбург, 3 траўня.

3
Данецк, 3 траўня, рэпэтыцыя параду сэпаратысцкіх сілаў на Дзень Перамогі.

4
Зіма ў Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным рэгіёне.

5
Чэская скаўтка перад удзельнікам нэанацысцкай дэманстрацыі ў Брне, 1 траўня.

6
Ня менш за 6 францускіх паліцыянтаў атрымалі раненьні падчас першамайскіх дэманстрацый у Парыжы.

7
Чэмпіянат па танцах на шасьце ў Кіргізстане.

8
Сэрфінгіст на ўзьбярэжжы востраву Рускі каля Ўладзівастоку.

9
Маладыя людзі бяруць удзел у рукапашным баі падчас ваеннай гульні ў Цярнопальскай вобласці Ўкраіны.

10
Паліцыя затрымлівае актывістаў змаганьня за правы геяў на першамайскім мітынгу ў Санкт-Пецярбургу.

11
Першамайская дэманстрацыя ў горадзе Лагор, Пакістан.

12
Студэнцкі марш падчас Першамаю ў Тбілісі.

13
Павал Севярынец і Ўладзімер Някляеў падчас першамайскага мітынгу ў Менску.

14
Апазыцыйны першамайскі мітынг у Менску.

15
Прыхільнікі Сацыялістычнай партыі Малдовы падчай першамайскай дэманстрацыі ў Кішынэве.