Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 30 красавіка - 6 траўня 2016.
Цень крыжа, скокі Назарбаева, Чысты панядзелак, амфітэатар Пальміры

1
Падчас 21-й Міжнароднай выставы "Газ, нафта і нафтахімія" ў Тэгеране.

2
Расейскі аркестар выступіў з канцэртам у амфітэатры сырыйскага гораду Пальміра. Канцэрт вядомага ў Расеі Марыінскага тэатру прайшоў пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева, які зьяўляецца пасьлядоўным прыхільнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Сярод музыкаў выступіў і віялянчэліст Сяргей Ралдугін, чыё імя згадваецца ў так званых «Панамскіх паперах», паводле якіх Ралдугін мае дзьве афшорныя кампаніі, якія праводзяць сумнеўныя зьдзелкі.

3
Напярэдадні параду 9 траўня на Чырвонай плошчы ў Маскве.

4
Паранены ўкраінскі афіцэр цалуе сваю нявесту падчас вясельля ў Цэнтральным вайсковым шпіталі ў Кіеве. Ён быў паранены ў ходзе баявых дзеянняў на ўсходзе Ўкраіны, страціў зрок і нагу, падарваўшыся на міне.

5
Беларускія вэтэраны Другой сусьветнай вайны Васіль Маладцоў (справа) і Мікалай Скатулін падчас мерапрыемства з нагоды 71-й гадавіны вызваленьня краіны ад фашысцкай Нямеччыны ў Менску.

6
Ранішняя малітва ў індыйскім Кашміры.

7
Жанчына праходзіць побач з ударнікам, як грае ля сухога рэчышча ракі Есентай ў Алматы, Казахстан.

8
Пакістанскія рабочыя адпачываюць. На рынку ў Равалпіндзі.

9
Ля лагера для мігрантаў і ўцекачоў у раёне сяла Ідамені недалёк ад грэка-макэдонскай мяжы.

10
Пяцігадовы Муртаза Ахмэд, заўзятар Ліянэля Мэсі, носіць кашулю, падпісаную зоркай "Барсэлёны". 3 траўня сям'я Муртазы была вымушаная пакінуць Аўганістан з-за пагрозаў.

11
Экспазыцыя абутку ахвяраў Галакосту ў музэі Галакосту Яд Вашэм у Іерусаліме. Пачынаючы з вечара 4 траўня, Ізраіль адзначае штогадовы Дзень памяці ахвяраў Галакосту памяці 6 мільёнаў габрэяў, забітых нацыстамі падчас Другой сусьветнай вайны.

12
Урачыстасьці з нагоды крымскататарскага сьвята вясны недалёк ад гораду Бахчысарай у Крыме.

13
Косаўскія альбанцы ў традыцыйных адзеньнях сьвяткуюць далучэньне Фэдэрацыі футболу Косава да УЭФА.

14
Падчас сумесных вайсковых вучэньняў Малдовы і ЗША.

15
Індыйскі хлопчык плавае ў бруднай сажалцы ў Нью-Дэлі.

16
Іранскія жанчыны наведваюць спаборніцтвы па сноўборду на гарналыжным курорце Тачал недалёк ад Тэгерану.

17
Чалавек робіць сальта ў рацэ ў сьпякотны дзень у Пэшавары, Пакістан.

18
Чысты панядзелак у Львове

19
Рыбалка на Енісеі. Расея.

20
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў танчыць з артыстамі падчас урачыстасьцяў з нагоды Дня адзінства народу Казахстана ў Алматы 1 траўня.

21
Падчас грузінскай народнай гульні лело, якая нагадвае рэгбі.

22
Пасьля тэракту "Ісламскай дзяржавы" ў ірацкім горадзе Самаві.

23
Пакістанскі рабочы. Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных 1 траўня.

24
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і Патрыярх Кірыл падчас сьвяткаваньня Вялікадня ў Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве 1 траўня.