Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 8-14 красавіка.
Стоп-кадры тыдня: велікодныя яйкі ў Маскве, ахвярныя авечкі ў Наблюсе, кавуны ў Карачы

1
Перад Вялікаднем у Маскве.

2
Сцэна пасьля выбуху бомбы ў горадзе Дыярбакыр у Турэччыне 11 красавіка.

3
"Лідэр стагодзьдзя" -- выстава ў мэтро Анкары, прысьвечаная прэзыдэнту Рэджэпу Таіпу Эрдагану

4
Краявід пасьля бою паміж ірацкімі праўрадавымі сіламі і баевікамі "ісламскай дзяржавы" на поўдзень ад Мосулу

5
Пасхальнае ахвярапрынашэньне каля гораду Наблюс на Заходнім беразе Ярдану, 10 красавіка

6
Капсула "Саюз МС-02" з расейскімі касманаўтамі прызямляецца каля гораду Жэзказган у Казахстане, 10 красавіка

7
Пакістанец прадае кавуны ў Карачы

8
Сырыйскі паўстанец каля гораду Дара на поўдні краіны

9
Аўганскія хлопцы гуляюць у крыкет на ўскраіне Кабулу

10
Зруйнаваны хрысьціянскі храм у горадзе Каракош, адбітым праўрадавамі сіламі ад ісламістаў, 9 красавіка