Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў 7-11 сакавіка 2016
Стоп-кадры тыдня: Саўчанка, уцекачы і перахоп беспілётніка паліцэйскім арлом у Нідэрляндах

1
Мужчыны разгружаюць мяшкі мукі з канвою Чырвонага Паўмесяца ў абложаным паўстанцамі горадзе Ясрэн ва ўсходнім прыгарадзе Дамаску.

2
Дзеці атрымліваюць кісларод ў бальніцы ў Тазе на поўдзень ад ірацкага гораду Кіркук. Ірацкія курдскія ўлады абвінавацілі баевікоў ісламскай дзяржавы ў выкарыстаньні "атрутных рэчываў" пры абстрэле.

3
Запуск балістычнай ракеты каля горнага хрыбта Алборз на поўначы Ірану 9 сакавіка. Іран працягвае выпрабаваньні насуперак папярэджаньню ЗША.

4
Пакістанская жанчына робіць цэглу ў цагельні на ўскраіне Лахору.

6
Украінская вайсковая лётчыца Надзея Саўчанка выступае з апошнім словам у судзе паўднёвага расейскага гораду Данецку.

7
Афганская жанчына моліцца пад лягатыпам 3G у Кабуле 8 Сакавіка (у Міжнародны жаночы дзень).

8
Паліцэйскі арол перахоплівае бесьпілётнік падчас вучэньняў у Нідэрландах.

9
Дзіця стаіць каля калючага дроту непадалёк ад грэка-македонскай мяжы.

10
Косаўскія албанцы стаяць перад вогнішчам падчас цырымоніі "Ночы вогнішчаў» у сяле Прэказ.

11
Людзі бяруць удзел у анты-экстрэмісцкім мітынгу з нагоды парламэнцкіх выбараў у Славаччыне 7 сакавіка.

12
Сірыец едзе на ровары міма разбураных будынкаў на ўскраіне Дамаска ў прыгарадзе, які кантралюецца паўстанцамі.

13
Мігранты стаяць каля намётаў у чаканьні магчымасьці перасекчы грэка-македонскую мяжу ў Грэцыі.

14
Жанчына кідае міласьціну старому ў падземным пераходзе ў цэнтры Санкт-Пецярбургу.

15
Дзіця гуляе на шляхах чыгункі каля грэка-македонскай мяжы непадалёк ад грэцкай вёскі Ідомэні, дзе сабраліся тысячы мігрантаў і ўцекачоў.

16
Індыйская паліцыя затрымлівае заканадаўцу штату Кашмір падчас акцыі пратэсту ў Срынагары 7 сакавіка.

17
Пратэстуючы кідае цэглу ў дзьвяры амбасады Расеі ў Кіеве пасля таго, як ён пералез цераз плот. Іншыя ўдзельнікі пратэсту закідалі будынак яйкамі пляшачкамі ёду.