Стоп-кадры тыдня: Шэсьце ў гонар Бандэры ў Кіеве, расейскія дэсантнікі ў Маніле, засьнежаная Атава

1
1 студзеня ў Кіеве адбылося шэсьце з паходнямі ў гонар лідэра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сьцяпана Бандэры. Акцыя была прымеркаваная да дня народзінаў Бандэры — 1 студзеня 1909 году. Бандэра быў адным з кіраўнікоў антысавецкага і антынямецкага нацыяналістычнага супраціўленьня ва Ўкраіне ў 1940-1950-я гады.

2
Расейскія дэсантнікі дэманструюць сваё майстэрства ў Маніле, Філіпіны.

3
Баец ірацкіх сілаў хуткага рэагаваньня трымае кветку ў часе бою з баевікамі "Ісламскай дзяржавы" ў Масуле.

4
Кабул, Аўганістан.

5
Жанчына з сабакам. Атава, Антарыё, Канада.

6
Рыбалка на возеры Дайран, Македонія.

7
Сырыец праяжджае ля могілак, якія кантралююць паўстанцы. Усходняя ўскраіна Дамаску.

8
Пажылы мігрант з Індыі грэецца ля вогнішча на цагельным заводзе ў Лалітпуры, Нэпал.

9
Паўстанец глядзіцца ў люстэрка. Ваколіцы Дамаску, Сырыя.

10
Брат зь сястрой вязуць выратаваныя рэчы з свайго разбуранага дому. Алепа, Сырыя.

11
Пахаваньне адной з ахвяраў нападу на начны клюб ў Стамбуле.

12
Туман. Правінцыя Цзянсу, Кітай.

13
Вакцынацыя супраць поліяміэліту ў Пакістане.

14
Пакістанскі гандляр рыхтуе арэшкі для продажу на абочыне дарогі ў Пешавар.

15
Маскі на скульптурах. Туманны дзень ў кітайскай правінцыі Хэнань.