Вось некаторыя з самых пераканаўчых фотаздымкаў адзінаццатага тыдня 2023 году з рэгіёну вяшчаньня Радыё Свабода.
Украінскія вайскоўцы кормяць бадзяжных сабак; антыэўрапейскі мітынг у Тбілісі; пустыя кватэры ў Бахмуце. Фотаімгненьні тыдня

1
Украінскі вайсковец корміць бадзяжных сабак на мясцовым рынку ў горадзе Арэхава ва Ўкраіне.

2
Каля лініі фронту ва ўсходняй Украіне

3
Стары горад. Тбілісі.

4
Пешавар. На пахаванні пакістанскага падлетка Азана Афрыдзі, аднаго з ахвяраў крушэньня лодкі ля берагоў Італіі.

5
Дзяўчынкі наведваюць заняткі ў школе ў Забуле, Аўганістан.

6
Габрэі пакідаюць каменьчыкі з пасланьнямі падчас цырымоніі ў Скоп'е ў памяць 80-й гадавіны дэпартацыі 7144 македонскіх габрэяў у нацысцкі нямецкі канцлягер Трэблінка ў сакавіку 1943 году.

7
Пешаход праходзіць ля царкоўнай рэзыдэнцыі Круціцкае падвор'е ў цэнтры Масквы.

8
На фотаздымку, зробленым 13 сакавіка, дошка з надпісам «23 лютага. Клясная праца» ў клясе разбуранай абстрэлам школы ў вёсцы Прудзянка ў Харкаўскай вобласьці Ўкраіны.

9
Чырвоная плошча ў Маскве.

10
Вароны вяртаюцца з навакольных палёў у Бухарэсьце.

11
Жанчына дакранаецца да фатаграфіі свайго загінулага сына ля Сьцяны памяці загінулых абаронцаў Украіны падчас цырымоніі з нагоды Дня добраахвотніка ў Кіеве 14 сакавіка.

12
Прыхільнікі Кансэрватыўнага руху і прарасейскай плятформы «Alt-Info» зрываюць сьцяг Эўразьвязу падчас мітынгу перад будынкам парлямэнта ў Тбілісі.

13
Жанчына трымае сьвечку і партрэт свайго мужа, які трапіў у палон падчас блякады партовага горада Марыюпаль, падчас мітынгу ўшанаваньня абаронцаў Украіны ў рамках Дня добраахвотніка ў Кіеве 14 сакавіка

14
Іранская дзяўчына без хусткі скача праз вогнішча падчас традыцыйнага сьвята агню ў Тэгеране.

15
Музыка вугорскага вайсковага аркестру грае перад будынкам парлямэнту ў Будапэшце.

16
Жанчыны ідуць у падземным пераходзе ў цэнтры Кіева.

17
Пажылая жанчына стаіць каля палаючага пасьля абстрэлу будынка ў Канстанцінаўцы Данецкай вобласьці.

18
Каляровыя алоўкі, вырабленыя Алоўкавай фабрыкай імя Красіна ў пасёлку Шылава Разанскай вобласці Расеі.

19
У пашкоджанай абстрэлам кватэры на месцы найцяжэйшых баёў з расейскімі войскамі ў Бахмуце Данецкай вобласьці Ўкраіны 15 сакавіка.