Прэзыдэнцкі «майбах», імпэратарская «таёта» і каралеўскі «бэнтлі»: на якіх аўтамабілях езьдзяць кіраўнікі дзяржаў. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Якімі аўтамабілямі карыстаюцца кіраўнікі дзяржаў, манархі і рэлігійныя лідэры? Больш падрабязна пра кожную мадэль у фотагалерэі.

Цяперашняя вэрсія цяжкога панцырнага аўтамабіля прэзыдэнта ЗША, вядомая пад мянушкай The Beast, зроблена ў 2018 годзе. Гэта мадыфікаваны Cadillac, крыху больш падобны да аўтамабіля, чым яго папярэдняя вэрсія. Паводле амэрыканскіх СМІ, у машыне ёсьць лядоўня для запасу крыві, якая адпавядае групе крыві прэзыдэнта (пры патрэбе тэрміновага пераліваньня). Дзьвярныя ручкі аўтамабіля дадаткова абароненыя электрычным токам і паражаюць патэнцыйных зламысьнікаў, якія спрабуюць трапіць усярэдзіну. У Злучаных Штатах вакол прэзыдэнцкіх машын настолькі вялікая сакрэтнасьць, што папярэднія мадэлі зьнішчаюць супрацоўнікі Сакрэтнай службы.





