21 лістапада ва Ўкраіне адзначаецца Дзень годнасьці і свабоды. З гэтай даты пачаліся дзьве ўкраінскія рэвалюцыі: Памаранчавая рэвалюцыя (2004) і Рэвалюцыя годнасьці (2013). У цэнтры Кіеву сабраліся людзі, у асноўным удзельнікі акцый пратэсту ў сталіцы 2013-2014 гадоў, каб ушанаваць памяць загінулых падчас Рэвалюцыі годнасьці. Ля Крыжа ў памяць Герояў Нябеснай Сотні адбылася сумесная паніхіда.
У Кіеве ўшаноўваюць гадавіну Рэвалюцыі Годнасьці, за якую змагаліся і беларусы ФОТАГАЛЕРЭЯ
![21 лістапада 2013 года ва Украіне пачаўся Эўрамайдан. Гэта стала адказам на рашэньне ўладаў прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ. Акцыі пратэсту ўзмацніліся пасьля разгону студэнцкай акцыі 30 лістапада і працягваліся да другой паловы лютага 2014 году. Сілавікі некалькі разоў спрабавалі разагнаць дэманстрантаў. Паводле зьвестак пракуратуры, усяго падчас Рэвалюцыі годнасьці пацярпелі 2,5 тысячы чалавек, 104 з іх загінулі – большасьць у лютым 2014 году. Пасьля загінулых пратэстоўцаў сталі называць «Нябеснай сотняй». Сярод іх і беларус Міхал Жызьнеўскі.](https://gdb.rferl.org/05320000-0a00-0242-99db-08d9acf16c47_w1024_q10_s.jpg)
1
21 лістапада 2013 года ва Украіне пачаўся Эўрамайдан. Гэта стала адказам на рашэньне ўладаў прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ. Акцыі пратэсту ўзмацніліся пасьля разгону студэнцкай акцыі 30 лістапада і працягваліся да другой паловы лютага 2014 году. Сілавікі некалькі разоў спрабавалі разагнаць дэманстрантаў.
Паводле зьвестак пракуратуры, усяго падчас Рэвалюцыі годнасьці пацярпелі 2,5 тысячы чалавек, 104 з іх загінулі – большасьць у лютым 2014 году. Пасьля загінулых пратэстоўцаў сталі называць «Нябеснай сотняй». Сярод іх і беларус Міхал Жызьнеўскі.
![Ушанаваць памяць загінулых прыйшлі каля сотні чалавек, у тым ліку сем'і герояў Нябеснай сотні і ўдзельнікаў падзей Рэвалюцыі годнасьці.](https://gdb.rferl.org/0bd80000-0aff-0242-9061-08d9acf16ca8_w1024_q10_s.jpg)
2
Ушанаваць памяць загінулых прыйшлі каля сотні чалавек, у тым ліку сем'і герояў Нябеснай сотні і ўдзельнікаў падзей Рэвалюцыі годнасьці.
![На Алеі Герояў Нябеснай Сотні каля храма Арханёла Міхаіла і ўкраінскіх навамучанікаў адбылася сумесная малітва за Ўкраіну.](https://gdb.rferl.org/0bd80000-0aff-0242-092c-08d9acf16dc3_w1024_q10_s.jpg)
3
На Алеі Герояў Нябеснай Сотні каля храма Арханёла Міхаіла і ўкраінскіх навамучанікаў адбылася сумесная малітва за Ўкраіну.
![Пасьля малітвы прасьпявалі гімн Украіны і тройчы ўшанавалі памяць загінуўшых Герояў Нябеснай Сотні воклічамі: «Слава!».](https://gdb.rferl.org/00ef0000-0a00-0242-6153-08d9acf16633_w1024_q10_s.jpg)
4
Пасьля малітвы прасьпявалі гімн Украіны і тройчы ўшанавалі памяць загінуўшых Герояў Нябеснай Сотні воклічамі: «Слава!».
![Ганаровая варта ўскладае кветкі.](https://gdb.rferl.org/00ef0000-0a00-0242-cd9c-08d9acf16638_w1024_q10_s.jpg)
5
Ганаровая варта ўскладае кветкі.
![Курсанты ўсклалі кветкі да памятнага крыжа на Алеі Герояў Нябеснай Сотні.](https://gdb.rferl.org/00ef0000-0a00-0242-db4b-08d9acf1663b_w1024_q10_s.jpg)
6
Курсанты ўсклалі кветкі да памятнага крыжа на Алеі Герояў Нябеснай Сотні.
![Сярод герояў «Нябеснай сотні» і беларус Міхал Жызьнеўскі, які загінуў на Эўрамайдане 22 студзеня 2014 году.](https://gdb.rferl.org/0bd80000-0aff-0242-3248-08d9acf16632_w1024_q10_s.jpg)
7
Сярод герояў «Нябеснай сотні» і беларус Міхал Жызьнеўскі, які загінуў на Эўрамайдане 22 студзеня 2014 году.
![Ганаровая варта ля партрэтаў Герояў Нябеснай Сотні.](https://gdb.rferl.org/0bd80000-0aff-0242-c556-08d9acf16856_w1024_q10_s.jpg)
8
Ганаровая варта ля партрэтаў Герояў Нябеснай Сотні.
![Людзі запальваюць лямпады.](https://gdb.rferl.org/05320000-0a00-0242-051b-08d9acf1688c_w1024_q10_s.jpg)
9
Людзі запальваюць лямпады.
![17 лютага 2021 году Вярхоўная Рада прызнала Рэвалюцыю годнасьці ключавым момантам ва ўкраінскім дзяржаўным будаўніцтве і заклікала расьсьледаваць злачынствы супраць яе ўдзельнікаў.](https://gdb.rferl.org/05320000-0a00-0242-d736-08d9acf16915_w1024_q10_s.jpg)
10
17 лютага 2021 году Вярхоўная Рада прызнала Рэвалюцыю годнасьці ключавым момантам ва ўкраінскім дзяржаўным будаўніцтве і заклікала расьсьледаваць злачынствы супраць яе ўдзельнікаў.
![](https://gdb.rferl.org/05320000-0a00-0242-1818-08d9acf16995_w1024_q10_s.jpg)
11
![](https://gdb.rferl.org/0bd80000-0aff-0242-42ab-08d9acf16ac5_w1024_q10_s.jpg)
12
![Сьвятар Грэка-каталіцкай царквы праходзіць паўз партрэты герояў Нябеснай Сотні.](https://gdb.rferl.org/0bd80000-0aff-0242-a56b-08d9acf16b1b_w1024_q10_s.jpg)
13
Сьвятар Грэка-каталіцкай царквы праходзіць паўз партрэты герояў Нябеснай Сотні.
![Удзельнікі памятнай акцыі традыцыйна б'юць у «Звон памяці».](https://gdb.rferl.org/05320000-0a00-0242-ab79-08d9acf16bd7_w1024_q10_s.jpg)
14
Удзельнікі памятнай акцыі традыцыйна б'юць у «Звон памяці».