Колькасьць пацярпелых пры лясных пажарах у Турэччыне дасягнула 410 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя краіны. Найбольшая канцэнтрацыя пажараў – уздоўж Міжземнага мора на ўсход ад Антальі, вобласьці са шматлікімі гатэлямі і курортамі. Але пачалася эвакуацыя і з гатэляў у Бодруме. Амбасада Беларусі рэкамэндуе беларусам устрымацца ад паездак у пацярпелыя рэгіёны.
Пажары ў Турэччыне наблізіліся да курортаў, турыстаў просяць устрымацца ад паездак. ФОТАГАЛЕРЭЯ
1
Турыстам, якія адпачываюць у Антальі, рэкамэндавана не пакідаць гатэляў
2
Пажары ў Турэччыне ўзьніклі на тле высокіх тэмпэратур (больш за 40 градусаў) і ветранага надвор'я
3
Сотні пажарных змагаюцца з агнём пры падтрымцы верталётаў і самалётаў
4
Пажар распаўсюдзіўся на рэгіён, дзе разьмешчаныя турыстычныя курорты, у прыватнасьці, у правінцыях Анталія, Адана, Мэрсін і Мугла – папулярных у тым ліку і для беларускіх турыстаў
5
Улады высьвятляюць прычыны пажараў. Але дырэктар па сувязях прэзыдэнта Турэччыны, выказаў здагадку ў Twitter, што пажары былі выкліканыя падпалам, дадаўшы, што «вінаватыя панясуць адказнасьць».
6
Найбольшая канцэнтрацыя пажараў – уздоўж Міжземнага мора на ўсход ад Анталіі, вобласьці са шматлікімі гатэлямі і курортамі
7
Як найменш тры чалавекі загінулі, агульная колькасьць пацярпелых дасягнула 410 чалавек
8
У МЗС Беларусі кажуць, што сярод пацярпелых беларусаў няма.
9
«Эвакуацыя турыстаў з узьбярэжжа пакуль не плянуецца», – заяўляюць у амбасадзе Беларусі. Але амбасада рэкамэндавала беларусам устрымацца ад паездак у пацярпелыя рэгіёны
10
У раёнах стыхійнага бедзтва назіраюцца перабоі з электрычнасьцю, таму рэкамэндуецца загадзя зарадзіць тэлефоны і іншыя прылады для сувязі
11
У тушэньні пажараў, якое ўскладняюцца моцным ветрам і гарачым надвор'ем, задзейнічана больш за 4000 чалавек, 457 адзінак тэхнікі і 35 самалётаў
12
У тушэньні пажараў дапамагае авіяцыя некалькіх краін, у тым ліку два верталёты беларускіх ратавальнікаў