Прыгадайма падзеі, якія здарыліся ў 2021 годзе ў Беларусі і сьвеце. Фота агенцтваў AFP, AP, EPA-EFE, REUTERS і карэспандэнтаў Свабоды.
Чым запомніўся 2021 год. ФОТАГАЛЕРЭЯ
![ЗША: 6 студзеня 2021 году ў Вашынгтоне натоўп штурмуе будынак Капітолія. (REUTERS/Leah Millis)](https://gdb.rferl.org/1e08c7d9-56c4-4fb6-a5ef-062a78f1827d_w1024_q10_s.jpg)
1
ЗША: 6 студзеня 2021 году ў Вашынгтоне натоўп штурмуе будынак Капітолія. (REUTERS/Leah Millis)
![Італія. Абдымкі праз плястыкавую плёнку ў COVID-19 шпіталі пад Рымам, студзень 2021. (AP Photo/Alessandra Tarantino) ](https://gdb.rferl.org/00db0000-0a00-0242-899f-08d9be28dc9b_w1024_q10_s.jpg)
2
Італія. Абдымкі праз плястыкавую плёнку ў COVID-19 шпіталі пад Рымам, студзень 2021. (AP Photo/Alessandra Tarantino)
![ Беларусь. Ланцуг салідарнасьці з палівязьнямі ў Менску, студзень 2021.](https://gdb.rferl.org/8d5d078e-cdab-44b8-ab51-f408c6ba408f_w1024_q10_s.jpg)
3
Беларусь. Ланцуг салідарнасьці з палівязьнямі ў Менску, студзень 2021.
![Мігранты і ўцекачы з розных афрыканскіх краін чакаюць дапамогі на борце перапоўненай драўлянай лодкі ў Міжземным моры за 122 км ад узьбярэжжа Лібіі, люты 2021. (AP Photo/Bruno Thevenin) Мігранцкія крызісы працягваліся ва ўсім сьвеце – ад Гандурасу да Турэччыны, ад Беларусі да Міжземнамор'я.](https://gdb.rferl.org/008c0000-0a00-0242-91f0-08d9be7d5be5_w1024_q10_s.jpg)
4
Мігранты і ўцекачы з розных афрыканскіх краін чакаюць дапамогі на борце перапоўненай драўлянай лодкі ў Міжземным моры за 122 км ад узьбярэжжа Лібіі, люты 2021. (AP Photo/Bruno Thevenin)
Мігранцкія крызісы працягваліся ва ўсім сьвеце – ад Гандурасу да Турэччыны, ад Беларусі да Міжземнамор'я.
Мігранцкія крызісы працягваліся ва ўсім сьвеце – ад Гандурасу да Турэччыны, ад Беларусі да Міжземнамор'я.
![Расея. Людзі малююць сэрцы ліхтарыкамі на мабільных тэлефонах у падтрымку заняволенага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, Масква, люты 2021. (AP Photo/Pavel Golovkin) ](https://gdb.rferl.org/d80565ac-8463-42e9-9024-ad28f0ebc1d1_w1024_q10_s.jpg)
5
Расея. Людзі малююць сэрцы ліхтарыкамі на мабільных тэлефонах у падтрымку заняволенага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, Масква, люты 2021. (AP Photo/Pavel Golovkin)
![Сырыя. Пашкоджаныя будынкі ў ваколіцах Дамаску, сакавік 2021. (REUTERS/Omar Sanadiki)](https://gdb.rferl.org/00db0000-0a00-0242-cac5-08d9bf01d3f3_w1024_q10_s.jpg)
6
Сырыя. Пашкоджаныя будынкі ў ваколіцах Дамаску, сакавік 2021. (REUTERS/Omar Sanadiki)
7
Бірма. Дэманстрант ля цела свайго таварыша падчас разгону сіламі бясьпекі дэманстрацый супраць вайсковага перавароту ў Янгоне, сакавік 2021. (Photo by AFP)
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс. Націсьніце, калі ўпэўненыя, што хочаце яго пабачыць.
Бірма. Дэманстрант ля цела свайго таварыша падчас разгону сіламі бясьпекі дэманстрацый супраць вайсковага перавароту ў Янгоне, сакавік 2021. (Photo by AFP)
Бірма. Дэманстрант ля цела свайго таварыша падчас разгону сіламі бясьпекі дэманстрацый супраць вайсковага перавароту ў Янгоне, сакавік 2021. (Photo by AFP)
![Кантэйнэравоз Ever Given захраснуў у Суэцкім канале, здымак са спадарожніка, сакавік 2021.](https://gdb.rferl.org/fffa82b0-e421-4edc-adca-7edfe1a6fe07_w1024_q10_s.jpg)
8
Кантэйнэравоз Ever Given захраснуў у Суэцкім канале, здымак са спадарожніка, сакавік 2021.
![Беларусь. У Менску аднавіўся суд над палітвязьнем Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі «Белгазпрамбанку», сакавік 2021.](https://gdb.rferl.org/8f372345-01fa-4aee-9581-46e919d488cb_w1024_q10_s.jpg)
9
Беларусь. У Менску аднавіўся суд над палітвязьнем Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі «Белгазпрамбанку», сакавік 2021.
![Індыя. Мужчына бяжыць паўз шматлікія пахавальныя вогнішчы ахвяр COVID-19 у крэматорыі на ўскраіне Нью-Дэлі, красавік 2021 г. (AP Photo/Amit Sharma)](https://gdb.rferl.org/008c0000-0a00-0242-dae7-08d9be7c62ca_w1024_q10_s.jpg)
10
Індыя. Мужчына бяжыць паўз шматлікія пахавальныя вогнішчы ахвяр COVID-19 у крэматорыі на ўскраіне Нью-Дэлі, красавік 2021 г. (AP Photo/Amit Sharma)
![Беларусь. Паводка на Палесьсі, красавік 2021.](https://gdb.rferl.org/395c9069-46fb-4e6c-aef0-59995f3e8a01_w1024_q10_s.jpg)
11
Беларусь. Паводка на Палесьсі, красавік 2021.
![Бэльгія. Да тых, хто сабраліся ў Брусэлі ў парку Bois de la Cambre/Ter Kamerenbos на вечарыну «La Boum 2» насуперак антыковідным абмежаваньням, ужылі вадамёты, травень 2021. (Photo by REUTERS/Yves Herman)](https://gdb.rferl.org/007e0000-0aff-0242-6324-08d9be27897c_w1024_q10_s.jpg)
12
Бэльгія. Да тых, хто сабраліся ў Брусэлі ў парку Bois de la Cambre/Ter Kamerenbos на вечарыну «La Boum 2» насуперак антыковідным абмежаваньням, ужылі вадамёты, травень 2021. (Photo by REUTERS/Yves Herman)
![Кыргызстан. У выніку баёў непадалёк ад кіргіска-таджыцкай мяжы загінулі 40 чалавек і 175 былі параненыя. Абедзьве краіны – Таджыкістан і Кыргызстан – прэтэндавалі на тэрыторыю вакол водаразьмеркавальнага пункту – спрэчка, якая доўжылася дзясяткі гадоў, яшчэ калі яны былі часткай Савецкага Саюзу. Травень 2021. (AP Photo/Vladimir Voronin) ](https://gdb.rferl.org/163756f3-55eb-4006-97b5-c2abc68b9fe2_w1024_q10_s.jpg)
13
Кыргызстан. У выніку баёў непадалёк ад кіргіска-таджыцкай мяжы загінулі 40 чалавек і 175 былі параненыя. Абедзьве краіны – Таджыкістан і Кыргызстан – прэтэндавалі на тэрыторыю вакол водаразьмеркавальнага пункту – спрэчка, якая доўжылася дзясяткі гадоў, яшчэ калі яны былі часткай Савецкага Саюзу. Травень 2021. (AP Photo/Vladimir Voronin)
![Палестына. Дым і полымя пасьля ізраільскага авіяўдару па горадзе Газа, травень 2021. Напружаньне ў рэгіёне абвастрылася пасьля жорсткіх сутыкненьняў паміж ізраільскімі сіламі бясьпекі і палестынцамі ў Ерусаліме, і стала самым цяжкім за апошнія гады. EPA-EFE/MOHAMMED SABER](https://gdb.rferl.org/579c0867-c988-402f-b588-8f497b8986ab_w1024_q10_s.jpg)
14
Палестына. Дым і полымя пасьля ізраільскага авіяўдару па горадзе Газа, травень 2021. Напружаньне ў рэгіёне абвастрылася пасьля жорсткіх сутыкненьняў паміж ізраільскімі сіламі бясьпекі і палестынцамі ў Ерусаліме, і стала самым цяжкім за апошнія гады. EPA-EFE/MOHAMMED SABER
![Ізраіль. Ізраільская супрацьракетная сыстэма «Жалезны купал» перахоплівае ракеты, запушчаныя з сэктару Газа, травень 2021. (REUTERS/Baz Ratner)](https://gdb.rferl.org/5fc62579-d847-41c9-a612-3d93b62cec9d_w1024_q10_s.jpg)
15
Ізраіль. Ізраільская супрацьракетная сыстэма «Жалезны купал» перахоплівае ракеты, запушчаныя з сэктару Газа, травень 2021. (REUTERS/Baz Ratner)
![Іран. Прэзыдэнцкія выбары, чарга на галасаваньне, чэрвень 2021. (Photo by MORTEZA NIKOUBAZL / AFP) ](https://gdb.rferl.org/007e0000-0aff-0242-286e-08d9be510001_w1024_q10_s.jpg)
16
Іран. Прэзыдэнцкія выбары, чарга на галасаваньне, чэрвень 2021. (Photo by MORTEZA NIKOUBAZL / AFP)
![Беларусь. Былы галоўны рэдактар тэлеграм-каналу NEXTA Раман Пратасевіч у атачэньні сілавікоў бярэ ўдзел у прэс-канфэрэнцыі, арганізаванай МЗС. У чэрвені Беларусь прымусіла да пасадкі ў менскім аэрапорце эўрапейскі рэйс авіякампаніі Ryanair і арыштавала Пратасевіча і ягоную сяброўку, якія ляцелі тым самалётам. Пасьля гэтага эўрапейскія перавозчыкі перасталі лятаць над Беларусьсю, а Эўропа перастала прымаць самалёты авіякампаніі «Белавія».](https://gdb.rferl.org/748425da-c6f9-44b4-a41e-03d964a2a72e_w1024_q10_s.jpg)
17
Беларусь. Былы галоўны рэдактар тэлеграм-каналу NEXTA Раман Пратасевіч у атачэньні сілавікоў бярэ ўдзел у прэс-канфэрэнцыі, арганізаванай МЗС. У чэрвені Беларусь прымусіла да пасадкі ў менскім аэрапорце эўрапейскі рэйс авіякампаніі Ryanair і арыштавала Пратасевіча і ягоную сяброўку, якія ляцелі тым самалётам. Пасьля гэтага эўрапейскія перавозчыкі перасталі лятаць над Беларусьсю, а Эўропа перастала прымаць самалёты авіякампаніі «Белавія».
![Куба. Тысячы кубінцаў прынялі ўдзел у рэдкіх акцыях пратэсту супраць камуністычнага ўраду, прайшоўшы маршам праз горад і скандуючы «Далоў дыктатуру» і «Мы хочам свабоды». Дэманстранты пераварочвалі паліцэйскія машыны, ліпень 2021. (Photo by YAMIL LAG /AFP)](https://gdb.rferl.org/ada1daf1-05e2-495e-b982-48466113c695_w1024_q10_s.jpg)
18
Куба. Тысячы кубінцаў прынялі ўдзел у рэдкіх акцыях пратэсту супраць камуністычнага ўраду, прайшоўшы маршам праз горад і скандуючы «Далоў дыктатуру» і «Мы хочам свабоды». Дэманстранты пераварочвалі паліцэйскія машыны, ліпень 2021. (Photo by YAMIL LAG /AFP)
![Нямеччына. Наступствы паводкі ў вёсцы Шульд, ліпень 2021. У Эўропе і Паўночнай Амэрыцы некаторыя рэгіёны перажылі самыя экстрэмальныя ўмовы надвор'я на працягу некалькіх пакаленьняў.](https://gdb.rferl.org/3221bc22-4125-40be-8c26-2b4ee2445a79_w1024_q10_s.jpg)
19
Нямеччына. Наступствы паводкі ў вёсцы Шульд, ліпень 2021.
У Эўропе і Паўночнай Амэрыцы некаторыя рэгіёны перажылі самыя экстрэмальныя ўмовы надвор'я на працягу некалькіх пакаленьняў.
У Эўропе і Паўночнай Амэрыцы некаторыя рэгіёны перажылі самыя экстрэмальныя ўмовы надвор'я на працягу некалькіх пакаленьняў.
![Беларусь. Банкіра, незарэгістраванага канкурэнта Лукашэнкі ў прэзыдэнцкай кампаніі Віктара Бабарыку абвінавацілі ў хабарніцтве і засудзілі да 14 гадоў турмы. Ліпень 2021 (Ramil Nasibulin/BelTA/Handout via REUTERS)](https://gdb.rferl.org/be6ca84a-2b60-4c29-a252-6ab95f0e776e_w1024_q10_s.jpg)
20
Беларусь. Банкіра, незарэгістраванага канкурэнта Лукашэнкі ў прэзыдэнцкай кампаніі Віктара Бабарыку абвінавацілі ў хабарніцтве і засудзілі да 14 гадоў турмы. Ліпень 2021 (Ramil Nasibulin/BelTA/Handout via REUTERS)
![Японія. Цырымонія закрыцьця Алімпійскіх гульняў у Токіё 2020, жнівень 2021. (Photo by REUTERS/Pawel Kopczynski)](https://gdb.rferl.org/6b72166f-2885-439d-98c2-edf7df38ef6c_w1024_q10_s.jpg)
21
Японія. Цырымонія закрыцьця Алімпійскіх гульняў у Токіё 2020, жнівень 2021. (Photo by REUTERS/Pawel Kopczynski)
![Афганістан. Хлопчык у кабульскім аэрапорце разам са старэйшымі чакае, каб пакінуць краіну пасьля ашаламляльна хуткага заканчэньня 20-гадовай вайны ў Афганістане і прыходу да ўлады талібаў, жнівень 2021. (Photo by Wakil Kohsar / AFP) ](https://gdb.rferl.org/4d197c85-c45f-4b42-9e8d-45afa6a220cb_w1024_q10_s.jpg)
22
Афганістан. Хлопчык у кабульскім аэрапорце разам са старэйшымі чакае, каб пакінуць краіну пасьля ашаламляльна хуткага заканчэньня 20-гадовай вайны ў Афганістане і прыходу да ўлады талібаў, жнівень 2021. (Photo by Wakil Kohsar / AFP)
![Беларусь. Палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву засудзілі да 11 гадоў турмы, яе абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Разам зь ёй судзілі юрыста Максім Знака, ён атрымаў 10 гадоў турмы. Верасень 2021. (Ramil Nasibulin/BelTA/Handout via REUTERS)](https://gdb.rferl.org/ea756824-29be-49fa-b7ea-7f59e09e13cb_w1024_q10_s.jpg)
23
Беларусь. Палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву засудзілі да 11 гадоў турмы, яе абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Разам зь ёй судзілі юрыста Максім Знака, ён атрымаў 10 гадоў турмы. Верасень 2021. (Ramil Nasibulin/BelTA/Handout via REUTERS)
![Азэрбайджан. Салдаты нясуць партрэты вайскоўцаў і мірных жыхароў якія загінулі падчас Другой карабахскай вайны на памятным маршы ў гадавіну пачатку вайны ў цэнтры Баку, верасень 2021. (Photo by EPA-EFE/ROMAN ISMAYILOV)](https://gdb.rferl.org/f1b9a4c3-2fcd-4fcc-ae65-3141fc422790_w1024_q10_s.jpg)
24
Азэрбайджан. Салдаты нясуць партрэты вайскоўцаў і мірных жыхароў якія загінулі падчас Другой карабахскай вайны на памятным маршы ў гадавіну пачатку вайны ў цэнтры Баку, верасень 2021. (Photo by EPA-EFE/ROMAN ISMAYILOV)
![Вугоршчына. Мадэль перад паказам Будапэшцкага цэнтральнаэўрапейскага тыдня моды, кастрычнік 2021 г. (Photo by EPA-EFE/MTI, Zoltan Balogh)](https://gdb.rferl.org/46be0000-0aff-0242-4195-08d992d258ff_w1024_q10_s.jpg)
25
Вугоршчына. Мадэль перад паказам Будапэшцкага цэнтральнаэўрапейскага тыдня моды, кастрычнік 2021 г. (Photo by EPA-EFE/MTI, Zoltan Balogh)
![Беларусь. Сотні мігрантаў у лягеры на беларускім баку мяжы з Польшчай недалёка ад Кузьніцы Беластоцкай, на фота, апублікаваным Міністэрствам абароны Польшчы, лістапада 2021. MON/Handout via REUTERS ](https://gdb.rferl.org/0ff40000-0aff-0242-f340-08d9a42cd23a_w1024_q10_s.jpg)
26
Беларусь. Сотні мігрантаў у лягеры на беларускім баку мяжы з Польшчай недалёка ад Кузьніцы Беластоцкай, на фота, апублікаваным Міністэрствам абароны Польшчы, лістапада 2021. MON/Handout via REUTERS
![Пакістан. Супрацоўнік фонду Аль-Хідмат распыляе спрэй для зьнішчэньня камароў і прадухіленьня ўспышкі ліхаманкі дэнге ў Карачы, сьнежань 2021 г. Дзясяткі тысяч людзей у Індыі, Пакістане і Банглядэш сёлета пацярпелі ад ліхаманкі дэнге ў выніку адной з самых моцных успышак цягам апошняга часу. (EPA-EFE/SHAHZAIB AKBER)](https://gdb.rferl.org/52110000-0aff-0242-5147-08d9baf7d399_w1024_q10_s.jpg)
27
Пакістан. Супрацоўнік фонду Аль-Хідмат распыляе спрэй для зьнішчэньня камароў і прадухіленьня ўспышкі ліхаманкі дэнге ў Карачы, сьнежань 2021 г. Дзясяткі тысяч людзей у Індыі, Пакістане і Банглядэш сёлета пацярпелі ад ліхаманкі дэнге ў выніку адной з самых моцных успышак цягам апошняга часу. (EPA-EFE/SHAHZAIB AKBER)
![Украіна. Украінскі вайсковец адпачывае каля баявой пазыцыі на лініі судакрананьня з прарасейскімі сіламі ў Данецкай вобласьці, сьнежань 2021. Украінскія ўлады выказваюць засьцярогі, што канцэнтрацыя расейскіх войскаў каля ўкраінскай мяжы можа сьведчыць пра пляны ўварваньня. (AP Photo/Andriy Dubchak) ](https://gdb.rferl.org/1d070000-0aff-0242-394a-08d9ba264d96_w1024_q10_s.jpg)
28
Украіна. Украінскі вайсковец адпачывае каля баявой пазыцыі на лініі судакрананьня з прарасейскімі сіламі ў Данецкай вобласьці, сьнежань 2021. Украінскія ўлады выказваюць засьцярогі, што канцэнтрацыя расейскіх войскаў каля ўкраінскай мяжы можа сьведчыць пра пляны ўварваньня. (AP Photo/Andriy Dubchak)
![Афганістан. Жанчыны ў паранджах сядзяць у Джалалабадзе перад салёнам прыгажосьці, дзе на вітрынах твары мадэляў зафарбаваныя аэразольлю, сьнежань 2021. (Photo by WAKIL KOHSAR / AFP)](https://gdb.rferl.org/007e0000-0aff-0242-1eef-08d9bee4150f_w1024_q10_s.jpg)
29
Афганістан. Жанчыны ў паранджах сядзяць у Джалалабадзе перад салёнам прыгажосьці, дзе на вітрынах твары мадэляў зафарбаваныя аэразольлю, сьнежань 2021. (Photo by WAKIL KOHSAR / AFP)