Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Парад» зьнішчанай расейскай тэхнікі да Дня незалежнасьці Ўкраіны на Храшчаціку. Фотагалерэя

Сёньня, 24 жніўня, ва Ўкраіне ў 32-і раз сьвяткавалі Дзень незалежнасьці. Незалежнасьць Украіны ад Савецкага саюзу Вярхоўная рада тагачаснай УССР абвясьціла 24 жніўня 1991 году, неўзабаве пасьля паразы путчу ГКЧП. Яна была пацьверджаная на рэфэрэндуме 1 сьнежня таго ж году.

Гэта другі Дзень незалежнасьці Ўкраіны ва ўмовах шырокамаштабнага расейскага ўварваньня. У большасьці гарадоў краіны ў гэты дзень не было масавых мерапрыемстваў, прысьвечаных сьвяту. Замест парада ў Кіеве на Храшчаціку праходзіць выстава зьнішчанай расейскай тэхнікі. Аўтамабільны рух тут перакрылі да 28 жніўня, а мэр сталіцы Віталь Клічко забараніў усе масавыя акцыі з прычыны рызыкі ракетнага абстрэлу.

Сем'і ўкраінскіх ваеннапалонных правялі акцыю на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве, каб нагадаць пра сваіх блізкіх.


XS
SM
MD
LG