Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Па пяцьсот», але рублёў. Рэальныя даходы беларусаў вырасьлі на 7,6% да мінулага году


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Паводле зьвестак Белстату, рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў у студзені–​сакавіку 2018 году вырасьлі на 7,6% да аналягічнага пэрыяду мінулага году.

Колькі рэальныя даходы беларусаў складаюць у рублях, не паведамляецца, але гэта можна прыблізна падлічыць: недзе між 500 і 600 рублёў на чалавека, бліжэй да 575 рублёў.

Паводле ранейшых зьвестак Белстату, у 2016 годзе рэальныя даходы насельнітва складалі 514,9 рубля на чалавека. У 2017 годзе яны вырасьлі на 2,4% да 560,1 рубля на чалавека (за той жа год інфляцыя склала 4,6% — гэта значыць, «зьела» рост даходаў). Падзеньне даходаў спынілася толькі ў верасьні 2017-га.

Пры гэтым наяўныя даходы, большыя за 500 рублёў, можна знайсьці хіба ў кожнага трэцяга беларуса. На IV квартал 2017 году разьмеркаваньне наяўных даходаў было такім, што 11,4% беларусаў мелі 500–600 рублёў на месяц, 17,4% мелі больш за 600, астатнія менш. За мяжой беднасьці (менш за 197,81 рубля на месяц) жылі 5,9% беларусаў.

Тым часам Аляксандар Лукашэнка больш за дзесяць гадоў абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў (або 1000 рублёў), маючы на ўвазе не рэальныя даходы, а сярэднія налічаныя (нават не мэдыянныя) заробкі — той паказьнік, які ня ўлічвае наступную выплату падаткаў і збораў. Нават з такой папраўкай «па пяцьсот» атрымліваецца даволі рэдка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG