Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас акцыі памяці ахвяр смаленскай авіякатастрофы затрымалі Ніну Багінскую

абноўлена

А 17 гадзіне ў Менску затрымалі пэнсіянэрку Ніну Багінскую.

Затрыманьне адбылося каля Чырвонага касьцёла падчас акцыі памяці ахвяр авіякатастрофы ў Смаленску, дзе 5 год таму разьбіўся самалёт з польскім прэзыдэнтам Лехам Качынскім на борце.

Ніну Багінскую затрымалі пасьля таго, як яна падняла бел-чырвона-белы сьцяг, паведаміў грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў.

«Акцыю памяці ахвяр авіякатастрофы ў Смаленску спрабавалі правесьці каля польскай амбасады, проста ўскласьці кветкі, але ім не дазволілі. Тады актывісты пайшлі да Чырвонага касьцёла і там усклалі кветкі. Ніна Багінская падняла бел-чырвона-белы сьцяг, і яе адразу забралі ў „варанок“. Мяркую, павезьлі ў Маскоўскі РУУС», — паведаміў Леанід Кулакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG