Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатак з праграмаў, музыкі і гульняў у інтэрнэце заплянавалі на 2018 год


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Падатак на дададзеную вартасьць з абаротаў па рэалізацыі электронных паслугаў (з продажаў праграмаў, гульняў, музыкі, відэа і іншага кантэнту ў інтэрнэце) плянуецца пачаць спаганяць з 2018 году, перадае БЕЛТА словы намесьніка міністра фінансаў Юрыя Селіверстава.

Селіверстаў сьцьвярджае, што падатак «прапануецца абгаварыць у Падатковым кодэксе ўжо сёньня, каб усе ведалі правілы гульні і працавалі паводле іх». Мінфін ужо атрымаў рэкамэндацыі Міністэрства падаткаў і збораў. Браць падатак прапануецца зь міжнародных кампаніяў, якія аказваюць электронныя паслугі ў Беларусі, але знаходзяцца па-за межамі краіны. Такім чынам, карыстальнікам не давядзецца самастойна плаціць падатак (як трэба ў выпадку з мытнымі зборамі), але ён можа адбіцца на цэнах электронных паслугаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG