Пасьля нядаўняга звароту Барака Абамы да Кангрэсу многія зьвярнулі ўвагу на зьмены ў зьнешнасці прэзыдэнта ЗША за сем гадоў яго знаходжаньня ва ўладзе. У Сетцы разгарнуліся дыскусіі, якія палітыкі старэюць хутчэй за іншых. Некаторыя экспэрты кажуць, што адказу на гэтае пытаньне не існуе. Аднак, паглядзеўшы на архіўныя фота палітыкаў, можна сказаць: узроставыя зьмены відавочныя. У гэтай падборцы — здымкі некаторых лідэраў на момант прыходу іх ва ўладу і бягучыя (альбо апошнія) іх здымкі.
Як старэюць палітыкі. Фотагалерэя

2
Башар Асад у 2000-м і 2015-м.

4
Былы прэзыдэнт Лібіі Муамар Кадафі ў 1975-м і 2009-м.

5
Ангела Мэркель запісвае першы на пасадзе канцлера Германіі навагодні зварот у 2005 годзе (зьлева). На фота справа - Ангела Мэркель цяпер.

6
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў 2009-м (зьлева) і ў 2016-м годзе.

7
Былы лідэр Кубы Фідэль Кастра ў 1961-м (зьлева) і ў 2010 годзе.

8
Лідэр Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган ў 2003-м (зьлева) і ў 2015 годзе.

9
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран у 2010-м (злева) і ў 2015 годзе.

10
Былы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр ў 1997-м (злева) і ў 2007-м годзе.

11
Каралева Лізавета II ў 1953-м (злева) і ў 2015 годзе.

12
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў у 1991-м (зьлева) і ў 2015 годзе.