Вынікі чацьвёртага па ліку конкурсу «Народны журналіст» падвялі 17 студзеня 2015 году ў Менску. Гэты конкурс арганізаваны цэнтрам грамадзянскай адукацыі «Супольнасьць» і ладзіцца для непрафэсійных журналістаў з розных куткоў Беларусі.
Геаграфія ўдзельнікаў сапраўды разнастайная — Салігорск, Мазыр, Ворша, Слуцак, Берасьце... Яны — гэта і моладзь, якая добра памятае выпускныя іспыты, і ледзь не сівыя дзядзькі. Усяго прызы ўручалі ў чатырох катэгорыях — тэкст, мультымэдыя, «Барані сваё» і «Малады народны журналіст», плюс асобныя падзякі. Пераможцы атрымалі карысную для журналісцкай працы тэхніку, ад флэшак да камэраў.