ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ З ПІКЕТУ
Сёньня ў Менску будуць пратэставаць супраць плянаў разьмяшчэньня расейскай авіябазы
Сёньня, 4 кастрычніка, на плошчы Свабоды ў Менску а 17-й гадзіне пачнецца акцыя пратэсту супраць расейскай ваеннай базы ў Беларусі. Пра гэта раней дамовіліся прадстаўнікі апазыцыйных партый і шэрагу грамадзкіх арганізацый.
«Дамова аб разьмяшчэньні на тэрыторыі Беларусі расейскай ваеннай базы можа быць падпісаны ў самы бліжэйшы час. Гэта неабачлівы крок, які можа прывесьці да страты незалежнасьці Беларусі. Гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам, здрада народу і краіне», — гаворыцца ў заяве пад назвай «За Беларусь без чужых ваенных базаў».
Заяву падпісалі былыя кандыдаты ў прэзыдэнтыЎладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня Руху Салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Беларускі рух» Вацлаў Арэшка.
Гэтаксама далучыцца да заявы далі згоду сустаршыня аргкамітэту «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, актывісты «Маладога фронту» і прадстаўнікі беларускай жаночай партыі «Надзея».
Падпісанты лічаць, што размяшчэньне на тэрыторыі Беларусі замежнай ваеннай базы супярэчыць артыкулу 18 Асноўнага закону краіны, паводле якога Беларусь імкнецца да нэўтралітэту. Па словах аўтараў ініцыятывы, Аляксандр Лукашэнка «не зьяўляецца легітымным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь, ня мае права падпісваць дакумэнты і прымаць рашэньні, якія вызначаюць лёс беларускага народа».
Расейскі ўрад 2 верасьня прыняў праект пастановы аб разьмяшчэньні на тэрыторыі Беларусі расейскай авіяцыйнай базы. Паводле расейскага боку, пагадненьне будзе «спрыяць арганізацыі супольнай аховы зьнешняй мяжы Саюзнай дзяржавы».
18 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў распараджэньне аб падпісаньні пагадненьня паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб расейскай авіяцыйнай базе на тэрыторыі Беларусі і даручыў Міністэрству абароны Расеі правесьці з удзелам расейскага МЗС перамовы зь беларускім бокам. У дакумэнце сярод іншага гаворыцца: «Прыняць прапанову ўраду Расейскай Фэдэрацыі аб падпісаньні пагадненьня паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб расейскай авіяцыйнай базе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пасьля дасягненьня дамоўленасьці падпісаць ад імя РФ згаданае пагадненьне, дазволіўшы ўносіць у яго праект, ухвалены ўрадам РФ, зьмены, якія ня маюць прынцыповага характару», — гаворыцца ў распараджэньні Пуціна. Раней прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што пагадненьне аб разьмяшчэньні ў Беларусі расейскай авіябазы будзе падрыхтавана і падпісана ў камфортныя для Менску і Масквы тэрміны.
На плошчы ўжо стаяць людзі ў цывільным. Як заўсёды будуць здымаць усіх на відэа #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Пакуль усе чакаюць пачатку мітынга, у сацыяльных сетках хэштэг #noRussianBaseinBelarus выйшаў у топы http://t.co/z9Uzc1O4m3
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Аўтобус амапа і бус у верхнім горадзе #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Людзей на пляцы Свабоды пакуль небагата #noRussianBaseinBelarus http://t.co/P2HKwr24e8
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Моладзь выйшла на пратэст супраць расейскіх базау #noRussianBaseinBelarus http://t.co/fsIa9uzbKL
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Падыходзяць людзі, асабліва моладзь #noRussianBaseinBelarus http://t.co/g6ZqyzDKjN
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Плякат супраць Пуціна #noRussianBaseinBelarus http://t.co/N6jZjYQPpi
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Вакол Ратушы пасуцца "ціхары" #noRussianBaseinBelarus http://t.co/QLfpkVPp4O
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
"Беларусь - гэта ня Крым" - плякат на пікеце #noRussianBaseinBelarus http://t.co/bmYYvMbccV
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Шмат хто прыйшоў з БЧБ сьцягамі. Ужо даволі шмат людзей падыйшло. Некаторыя спрачаюцца з расейскім журналістам #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
На пікеце у цэнтры Менску раздаюць такія украінскія стужкі #norussianbaseinbelarus http://t.co/ltIrAJIAjS
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Лукашэнка быў спачатку супраць баз, кажа Някляеў, але Пуцін пазваў яго ў Сочы, цыкнуў, і ён пагадзіўся #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
На пікет прыйшлі цэлымі сем'ямі #noRussianBaseinBelarus http://t.co/Gya47PhwiW
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Ёсьць бел-чырвона-белыя ды эурапейскія сьцягі #norussianbaseinbelarus http://t.co/t6SfT0pZrd
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Самы неталерантны плякат сёньняшняй акцыі #noRussianBaseinBelarus http://t.co/zFLLnDl3vt
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
На плошчы каля 250 чалавек #noRussianBaseinBelarus http://t.co/idyspMJ4KO
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Людзей зьбіраецца ўсё больш і больш #noRussianBaseinBelarus http://t.co/iTivwHi9B9
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015