Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На актывіста «Zмены» Паўла Вінаградава склалі пратакол. Выклікаюць у суд


Павал Вінаградаў, архіўнае фота
Павал Вінаградаў, архіўнае фота

У Маскоўскім РУУС на Паўла Вінаградава склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася каля будынку падатковай інспэкцыі Маскоўскага раёну 31 студзеня.

Тады Павал Вінаградаў з актывістамі прынесьлі да будынку труну з надпісам «У труне мы бачылі тыя падаткі». Сярод удзельнікаў акцыі Павал Вінаградаў быў адзіны, хто не хаваў свайго твару. Актывіст нёс у руках плякат «Хопіць рабаваць свой народ».

«Склалі на мяне пратакол, суд будзе заўтра ў Маскоўскім судзе а 12 гадзіне. Яшчэ завялі мяне ў інспэкцыю ды зрабілі папярэджаньне, што нельга парушаць Адміністрацыйны кодэкс. Бо я ж застаюся пад наглядам, які скончыцца толькі ў верасьні 2016 году, калі зь мяне здымуць судзімасьць за Плошчу. А што будзе заўтра? Паглядзім, як пакараюць за недазволеную вулічную акцыю ва ўмовах, калі вельмі хочуць, каб зь іх зьнялі санкцыі і далі крэдыт МВФ. Але, зразумела, і пакінуць без пакараньня ня могуць. Відаць, улепяць штраф, як астатнім», — паведаміў карэспандэнту Свабоды Павал Вінаградаў. Пра тое, каб каго яшчэ спрабавалі прыцягнуць да адказнасьці за акцыю 31 студзеня, Паўлу невядома.

«Апошнім часам рэгулярна чытаю навіны, што ўводзяцца ўсё новыя падаткі. Таму тэма надзённая, вырашылі зрабіць акцыю», — паведамляў Павал Вінаградаў пасьля флэшмобу 31 студзеня. У Фэйсбуку ён назваў свой удзел у акцыі сацыяльным экспэрымэнтам.

Былы палітвязень, актывіст «Zмены» Павал Вінаградаў некалькі месяцаў таму вярнуўся зь Беразіно, дзе 1,5 года мусіў жыць пад наглядам міліцыі, якая пагражала яму накіраваньнем у месцы зьняволеньня за парушэньні парадку адбыцьці пакараньня. Да ад’езду ў Беразіно Паўла Вінаградава шмат разоў каралі адміністрацыйнымі арыштамі за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG