Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацкага пэнсіянэра аштрафавалі на 230 рублёў за адну ўлётку да Дня Волі


Міхаіл Чаркоўскі
Міхаіл Чаркоўскі

Судзьдзя Полацкага райсуду Віталь Лапко пакараў 71-гадовага Міхаіла Чаркоўскага штрафам у 10 базавых велічынь «за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі».

«Заклікі», паводле суду, выражаліся ў тым, што спадар Чаркоўскі 22 сакавіка вывесіў у Полацку на вуліцы Касманаўтаў улётку з запрашэньнем ехаць у Менск на адзначэньне Дня Волі. 22 сакавіка яшчэ не было вядома, ці дазволіў акцыю Менскі гарвыканкам — такі быў галоўны аргумэнт судзьдзі Віталя Лапко.

У сваю чаргу Міхаіл Чаркоўскі нагадаў, што ўлады самі парушылі заканадаўства аб масавых акцыях: адказ на заяўку аб правядзеньні масавага мерапрыемства арганізатарам павінен быць дадзены не пазьней як за пяць дзён. Аднак гэтым разам заяўнікі акцыі атрымалі канчатковы адказ толькі напярэдадні Дня Волі.

Не чакаючы апошняга слова ні ад сталічных уладаў, ні ад арганізатараў, полацкі пэнсіянэр раздрукаваў некалькі асобнікаў улёткі, знойдзенай на сайце «Хартыіʼ97». І вырашыў распаўсюдзіць іх у сваім раёне Лазоўка — адным з ускраінных раёнаў Полацку. Аднак пасьпеў разьмясьціць на краме «Островок» толькі адну: ягоныя дзеяньні заўважыў міліцэйскі патруль. Спадара Чаркоўскага завезьлі ў пастарунак ды склалі пратакол за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў паводле часткі 1 артыкула 23.34.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG