Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што адбываецца ў менскім мэтро?

24 верасьня з прычыны кароткага замыканьня ў электрычнай шафе пункту пераключэньня кантактнай рэйкі спыніліся цягнікі 1-й лініі менскага мэтро. Пацярпелых няма, пасажыры самастойна пакінулі станцыі мэтрапалітэну. У 13:18 рух па першай лініі мэтрапалітэну аднавіўся да станцыі «Маскоўская».

У інтэрнэце паведамляюць, што ў Менску не працуе 1-я лінія мэтро. На плошчы Перамогі абвесьцілі, што праца першай ліні мэтро спыненая. Уваход у мэтро «Плошча Перамогі» закрыты.

Прыкладна а 13-й гадзіне па праспэкце Незалежнасьці праехалі да дзясятка машын пажарнікаў і хуткай дапамогі.

Дзяжурны па мэтрапалітэне заявіў у інтэрвію Радыё Свабода: «Нічога сур’ёзнага няма. Мэтро хутка запрацуе»

Аўтар Nikitka93
Аўтар Nikitka93
XS
SM
MD
LG