Жыхары Барсэлёны адказалі на тэракт 17 жніўня маштабнай дэманстрацыяй 26 жніўня.
Па Барсэлёне прайшоў шматтысячны «Марш супраць страху». З каталёнцамі йшоў кароль Гішпаніі

1
Акцыя пад лёзунгам «Я не баюся» прайшла па 9 днях пасьля таго, як тэрарыст на фургоне ўехаў у натоўп, забіў 13 чалавек і параніў ня менш за 100. Меркаваны нападнік быў забіты паліцыяй празь некалькі гадзінаў па нападзе ў Камбрыльсе пры спробе ўчыніць аналягічны тэракт.

2
Паводле зьвестак паліцыі, у акцыі ўзялі ўдзел каля 500 тысяч чалавек.

3
На плякатах дэманстрантаў былі і лёзунгі супраць ісламафобіі.

4
Дэманстрант трымае плякат «Забіць чалавека — забіць чалавецтва» на месцы ўскладаньня кветак у турыстычным квартале Рамбла.

5
У дэманстрацыі ўзяў удзел кароль Гішпаніі Філіп VI (у цэнтры). Асобныя дэманстранты крычалі яму «сыходзь»: на кастрычнік у Каталёніі заплянаваны неафіцыйны рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Гішпаніі.