Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ затрымаў 12 чыноўнікаў «ляснога» міністэрства і двух прадпрымальнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пасьля звальненьня міністра лясной гаспадаркі Камітэт дзяржаўнай бясьпекі затрымаў 12 работнікаў міністэрства і двух прадпрымальнікаў, зьвязаных зь лясной гаспадаркай, піша Tut.by са спасылкай на папяровую вэрсію газэты «Советская Белоруссия».

КДБ завёў крымінальныя справы, але паводле якіх артыкулаў, не ўдакладняецца. Імёны затрыманых не называюцца.

Затрыманыя зь Менскай, Магілёўскай, Віцебскай і Берасьцейскай абласьцей зьмешчаныя ў СІЗА КДБ. Прынамсі два чалавекі (прадстаўнік камэрцыйнай фірмы і кіраўнік аднаго з дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласьці) былі затрыманыя «на гарачым» яшчэ 24 студзеня. Сьцьвярджаецца, што 11 з 14 затрыманых прызналі сваю віну ў злачынствах, большасьць актыўна супрацоўнічае са сьледзтвам.

КДБ паводле даручэньня Аляксандра Лукашэнкі правёў маніторынг дзейнасьці ў сфэры лясной гаспадаркі і выявіў, што службовыя асобы наўмысна заніжалі цэны піламатэрыялаў пры продажы лясгасамі, пад выглядам таннай драўніны закуплялася прадукцыя высокай якасьці, якая затым экспартавалася праз пасярэдніцкія структуры ў Беларусі, таксама ў схеме ўдзельнічалі «фірмы-пракладкі» з краінаў Балтыі. Прыбытак заставаўся ў кантраляваных беларусамі фірмах Літвы і Эстоніі, падаткі ня сплочваліся.

Аб’ём такіх угодаў ацэньваецца ня менш як у 26 тысяч м³ драўніны за год. Сьцьвярджаецца, што з кожнага кубічнага мэтру драўніны службовыя асобы міністэрства атрымлівалі па 2–5 эўра хабару, а агулам сума хабараў склала 50–70 тысяч эўра.

Чытайце таксама: Дырэктар менскага Палаца спорту затрыманы за сыстэматычнае хабарніцтва

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG