Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар менскага Палаца спорту затрыманы за сыстэматычнае хабарніцтва


Менскі Палац спорту
Менскі Палац спорту

Камітэт дзяржбясьпекі афіцыйна пацьвердзіў факт затрыманьня дырэктара сталічнага Палаца спорту Сяргея Прановіча.
У ведамстве заявілі, што кіраўнік установы рэгулярна браў хабар, яго памеры вагаліся ад 100 да 1200 даляраў — залежна ад рэнтабэльнасьці, якая чакалася ад выставы ці іншага мерапрыемства.

Дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на КДБ піша, што Сяргей Прановіч быў затрыманы 5 лютага ў сваім службовым кабінэце, калі браў чарговы хабар за арэнду плошчаў пад выставу.

Сьледчым вядома, што, пачынаючы ад 2014 году, ён патрабаваў грошы ад усіх, хто хацеў скарыстаць памяшканьні палаца. Яму плацілі гандляры слодычамі і пастаўшчыкі абсталяваньня, арганізатары каціных выставаў і канцэртаў, дырэктары прыватных прадпрыемстваў і нават спартовых камандаў.

З паказаньняў пацярпелых вынікае, што Прановіч адкрыта казаў: акрамя афіцыйных сумаў за арэнду, неабходна прадугледзіць і ягоны асабісты інтарэс. Такім чынам, ён ператварыў хабар у сыстэму.

Радыё Свабода паведамляла, што 15 лютага распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі быў адпраўлены ў адстаўку міністар спорту і турызму Беларусі Аляксандар Шамко. Разам зь міністрам лясной гаспадаркі Міхаілам Амельяновічам ён абвінавачаны ў «непрыняцьці дзейсных захадаў у барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэньнямі ў падведамных арганізацыях».

Адной з вэрсій адстаўкі Шамко якраз называліся карупцыйныя злоўжываньні ў Палацы спорту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG