Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Фотагалерэі
15 здымкаў, якія паказваюць развал «вялікай дзяржавы»
09 сьнежань 2016, 13:19
Праз 25 гадоў пасьля тых падзей Радыё Свабода успамінае найважнейшыя падзеі, якія прывялі да краху савецкай імпэрыі
1
Чэрвень 1979: Папа Ян Павал II наведвае родную Польшчу, зьбіраючы вялікую колькасьць людзей на сваіх выступах. Ён пазьбягае прамой крытыкі ў адрас камуністычных кіраўнікоў краіны, але яго асьцярожныя словы пра «неад’емныя» правы людзей дапамагаюць абудзіць дух супраціву ў Польшчы. Празь некалькі месяцаў у Гданьску была заснавана «Салідарнасьць», прафсаюз з моцным антысавецкім кіраўніцтвам, які ўжо праз год налічваў каля 10 млн чальцоў
2
Верасень 1983: Самалёт Korean Air Lines Flight 007, які рухаўся з ЗША ў Сэул з 269 пасажырамі і чальцамі экіпажу, адхіляецца ад курсу ў савецкую паветраную прастору. Савецкія зьнішчальнікі хутка падымаюцца ў паветра, прыняўшы яго за самалёт амэрыканскай выведкі. Пасьля таго, як папераджальныя стрэлы былі праігнараваныя, пілёт Су-15 Генадзь Асіповіч накіроўвае ракету ў Boeing 747. Самалёт падае ў мора Японіі. Ніхто ня выжыў
3
Сакавік 1985: Міхаіл Гарбачоў, які на фота віншуе прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана, становіцца генэральным сакратаром Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Новы лідэр абяцае больш адкрытую і дэмакратычную савецкую будучыню. Такія заявы гучалі і раней, таму мала хто чакаў зьмены, але на гэты раз ўсё было па-сапраўднаму
4
1986: Сусьветныя цэны на нафту абрынуліся - падзеньне з 27 даляраў да ўзроўню ніжэй за 10 даляраў за барэль. СССР больш ня можа дазволіць сабе падтрымліваць слабую эканоміку сваіх краін-сатэлітаў
5
Красавік 1986: Чарнобыльская ядзерная катастрофа. Рэактар №4 на станцыі на поўнач ад Кіева выбухае. Нягледзячы на абвешчаную палітыку галоснасьці і адкрытасьці Гарбачова, старыя звычкі бяруць верх. Крэмль маўчыць на працягу некалькіх дзён – у гэты час радыеактыўны пыл пакрывае краіны Эўропы
6
Травень 1987: Маціяс Руст саджае арандаваны самалёт «Сесна» на Чырвонай плошчы ў Маскве. Руст спадзяваўся правесьці мірныя перамовы з Гарбачовым. Гарбачоў выкарыстаў гэты абарончы правал, каб пераадолець супраціў ваенных сваім рэформам
7
Сьнежань 1988: землятрус у Армэніі. Менш чым за 20 сэкунд цэлыя жылыя сэктары ператварыліся ў руіны. Арматурныя стрыжні, якія павінны ўмацоўваць канструкцыю некаторых будынкаў, былі выкрадзеныя і прададзеныя на «чорным рынку». Дапамога Захаду была прынятая, але большасьць накіраванага абсталяваньня для мэдыцынскай дапамогі і выратавальных работ так ніколі і не патрапілі месца прызначэньня з-за бюракратычных затрымак. Больш за 30 000 чалавек загінула
8
Люты 1989: пасьля дзевяці гадоў спробаў падтрымаць камуністычнае праўленьне ў Кабуле войскі СССР пакідаюць Афганістан. Нягледзячы на старанна прадуманае адступленьне, кветкі і авацыі ня могуць заглушыць шоку ад паразы «непераможнай» савецкай арміі. Падчас канфлікту загінула больш за 15 000 савецкіх вайскоўцаў і больш чым 1 000 000 афганскіх мірных жыхароў
9
Красавік 1989: трагедыя ў Тбілісі. Савецкія войскі атакавалі ўдзельнікаў дэманстрацыі за незалежнасьць газам і дубінкамі. Жорсткі разгон акцыі прывёў да сьмерці 20 чалавек, у тым ліку забітай да сьмерці 16-гадовай дзяўчыны. Рэшта году для СССР апынулася нешчасьлівай: прасавецкія камуністычныя рэжымы ў Польшчы, Вугоршчыне, Усходняй Нямеччыне, Баўгарыі, Румыніі і Чэхаславачыне абрынуліся
10
Лістапад 1989: Падзеньне Бэрлінскага муру. Заява кіраўніцтва ГДР заахвоціла тысячы людзей прыйсьці да сьцяны, якая падзяліла Нямеччыну. Памежнікі апусьцілі зброю і прапусьцілі людзей. Сьцяну разбурылі
11
Сьнежань 1989: рэвалюцыя ў Румыніі. Пасьля таго, як дзясяткі мірных жыхароў былі забітыя падчас разгону антыўрадавых дэманстрацый, камуністычны лідэр Чаўшэску робіць прамову з мэтай прадэманстраваць народную «адданасьць» яму і яго жонцы, якую румыны ненавідзелі ня менш за яго самога. Відэаздымкі гэтага звароту зафіксавалі момант, калі натоўп пачаў сьмяяцца над прамоўцам, і ўсемагутны тыран ператвараецца ў разгубленага чалавека. Калі людзі апанавалі вуліцы, муж і жонка Чаўшэску зьбеглі на верталёце. Неўзабаве іх злавілі і пакаралі сьмерцю праз расстрэл
12
Студзень 1990: у Азэрбайджане ўспыхвае этнічны канфлікт. Падчас пагромаў гінуць 90 армян. Калі ў рэгіён пад нагодай спыненьня гвалту ўвайшлі савецкія войскі, больш за 100 азэрбайджанцаў былі забітыя. На іх пахаваньне прыйшлі дзесяткі тысяч людзей
13
Студзень 1991: літоўцы патрабуюць незалежнасьці, Гарбачоў катэгарычна адмаўляецца дазволіць Балтыйскім краінам выйсьці з-пад кантролю СССР. Напружаньне расьце, у Вільню сьцягваюць узброеныя сілы, у тым ліку баявое падразьдзяленьне КДБ, чый удзел быў засакрэчаны. Гіне 13 грамадзянскіх, адзін памірае ад сардэчнага прыступу, а адзін службовец КДБ трапляе пад «дружалюбны» агонь. Тады змрочна жартавалі, што Гарбачоўская «перабудова» ператварылася ў «перастрэлку»
14
Жнівень 1991: Масква ў прадчуваньні грамадзянскай вайны пасьля таго, як КДБ і армія зладзілі путч, накіраваны на спыненьне развалу савецкай улады. Гарбачова затрымалі падчас адпачынку ў Крыме, а танкі акружылі будынак Белага дома з Ельцыным унутры. Пасьля таго, як людзі выйшлі на вуліцы, каб супраціўляцца, салдаты здаліся і пераварот пацярпеў няўдачу
15
Сьнежань 1991: Гарбачоў сыходзіць у адстаўку як прэзыдэнт краіны, якая перастала існаваць. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1990 году, заўсёды больш папулярны сярод заходняй публікі, чым сярод уласнай, ён верыў у камунізм да канца, але рэформы, якія ён распачаў, у выніку выйшлі з-пад яго кантролю
15 здымкаў, якія паказваюць развал «вялікай дзяржавы»
Катэгорыі
Мультымэдыя
Ці будуць судзіць Лукашэнку
Вусаў: Пасьля выбараў статус Лукашэнкі зьменіцца. Нават для Захаду
Чаму ядзерны шантаж Пуціна і Лукашэнкі аказаўся пустым
Яшчэ
Відэа
Ці будуць судзіць Лукашэнку
Вусаў: Пасьля выбараў статус Лукашэнкі зьменіцца. Нават для Захаду
Чаму ядзерны шантаж Пуціна і Лукашэнкі аказаўся пустым
Яшчэ
Наверх
XS
SM
MD
LG