Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каляды з «ПрайдзіСьветам» у кнігарні «Логвінаў»


22 сьнежня інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСьвет» запрашае на «Калядную вечарынку». У часе яе мае адбыцца ўручэньне прэміі часопіса за найлепшыя пераклады 2013 году.

У праграме вечарыны таксама прэзэнтацыі сэрыі PostScriptum, у тым ліку кніг «Прыгоды Шэрлака Холмса» і «Падарунак на Каляды» (зборнік сьвяточнага апавяданьня), 14-га нумару часопісу «Лябірынты іншасьвету», а таксама сьвяткаваньне пяцігодзьдзя «ПрайдзіСьвета».

У імпрэзе возьмуць удзел намінанты на прэмію «ПрайдзіСьвету» Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч, сябры рады часопіса Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Алеся Башарымава і Юля Цімафеева.

Калядная вечарына «Прайдзісьвета» пройдзе ў кнігарні «Логвінаў» (пр-т. Незалежнасьці, 37А). Пачатак а 18:30.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG