Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкорду няма. Паводле ЦВК, яўка на мясцовыя выбары склала 77,05%


Макет менскай Нацыянальнай бібліятэкі ў гомельскім сквэры інфармуе пра выбары ў дзень асноўнага галасаваньня
Макет менскай Нацыянальнай бібліятэкі ў гомельскім сквэры інфармуе пра выбары ў дзень асноўнага галасаваньня

Паводле папярэдніх зьвестак ЦВК, на мясцовых выбарах яўка склала 77,05% — прагаласавала 5 333 613 чалавекі.

Найменшай яўка, калі верыць ЦВК, была ў Менску (61,41%), найбольшай — у Віцебскай вобласьці (84,49%). Агулам у сьпісах для галасаваньня ў 2018 годзе — 6 929 525 выбарцаў пры больш як 22 тысячы кандыдатаў на больш як 18 тысяч мандатаў.

Агульная яўка на мясцовых выбарах 2014 году склала, паводле зьвестак ЦВК, 77,27%. У 2010 годзе «афіцыйная» яўка склала 79,1%, у 2007 годзе — 79,2%.

Незалежныя назіральнікі неаднаразова заяўлялі аб завышэньні яўкі, у тым ліку паводле «сакрэтнага коду 000-179» (старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына назвала гэта «трызьненьнем»), а таксама аб розных перашкодах у назіраньні і аб нематываваным выдаленьні з участкаў.

Папярэднія вынікі выбараў маюць зьявіцца ўночы або зранку 19 лютага, канчатковыя — не пазьней за 23 лютага.

Усё пра асноўны дзень галасаваньня >>

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG