Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Япрынцаў-малодшы да арышту пасьпеў прадаць новы «бэнтлі»


Казьбек Япрынцаў
Казьбек Япрынцаў

«Бэнтлі-Кантынэнталь» 2015 году вытворчасьці, блакітны мэталік. Такое аўто было зарэгістраванае на бізнэсоўцу Казьбека Япрынцава, якога цяпер судзяць у Цэнтральным судзе Менску разам з бацькам Уладзімерам Япрынцавым, былым суўладальнікам «Трайплу», і іх партнэрам Аляксандрам Арабянам.

Усіх трох падсудных абвінавачваюць у прысваеньні вялікіх сумаў грошай праз махлярства.

Сёньня ў судзе казалі пра маёмасьць падсудных, якая была арыштаваная пасьля ўзяцьця іх пад варту. Аказалася, што новенькі Бэнтлі Казьбека Япрынцава арыштаваць сьледчым не ўдалося.

Перад арыштам Япрынцава-малодшага, у жніўні 2015 году, ягоны аўтамабіль клясы супэр-люкс быў прададзены, а празь дзень пасьля арышту -- зьняты з уліку ў сувязі з продажам.

Зь іншай маёмасьці Казьбека Япрынцава былі арыштаваныя машынамесца па вуліцы Веры Харужай, а таксама долі ў некалькіх акцыянэрных таварыствах, у тым ліку «Прастор-трэйд» ды іншых.

Сярод арыштаванай маёмасьці Ўладзімера Япрынцава прагучалі зьвесткі пра аўтамабілі «Хамэр», «Вольва» і «Таёта», а таксама пра дзьве кватэры ў Менску, загарадны дом пад Астрашыцкім Гарадком і два зямельныя ўчасткі.

Таксама былі арыштаваныя долі Ўладзімера Япрынцава ў некалькіх камэрцыйных структурах.

Сьледзтвам былі арыштаваныя і долі ў камэрцыйных структурах Аляксандра Арабяна, супрацоўніка «Трайпла» і дзелавога партнэра Япрынцавых.

У судзе выявілася, што Аляксандар Арабян — грамадзянін Расеі. У Беларусі ён меў від на жыхарства.

Адметная дэталь: аўтамабіль «Бэнтлі» Казьбек Япрынцаў набыў у пачатку 2015 году, калі да яго ўжо былі прэтэнзіі ад партнэраў на некалькі мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG