Улады Ірану ўжо шмат гадоў спрабуюць супрацьстаяць «вэстэрнізацыі» краіны, прышчапляючы людзям кансэрватыўныя ісламскія каштоўнасьці. Фатограф Эймас Чапл з Новай Зэляндыі ўжо тройчы быў у блізкаўсходняй краіне. Паводле яго, сапраўдны Іран і яго жыхары кардынальна адрозьніваюцца ад вобразу, створанага Захадам. У сваіх падарожжах ён не адчуў нічога, акрамя добразычлівасьці і адкрытасьці.
Іран знутры ў 20 фотаздымках

1
Памежная зона з Іракам. У 2009 годзе тут арыштавалі трох амэрыканскіх турыстаў.

2
Пастух на ірана-ірацкай мяжы.

3
Спокліч на былым будынку амэрыканскай амбасады ў Тэгеране.

4
Від на цэнтр Тэгерану зь мінарэту мячэту Сэпахсаляр.

5
Музэй сучаснага мастацтва ў Тэгеране.

6
Мэтро ў Тэгеране.

7
На тэгеранскім кірмашы.

8
Людзі на вуліцы горада Мэшхед на мяжы з Афганістанам. Усход Ірану лічыцца больш кансэрватыўным, чым іншыя часткі краіны.

9
Жанчыны фатаграфуюць Тэгеран.

10
Будынак маўзалею аяталы Хамэйні, лідэра Іранскай рэвалюцыі 1979 году, у Тэгеране ня могуць дабудаваць ужо 25 гадоў.

11
Вёска Палянган на мяжы з Іракам. Большая частка яе жыхароў занятыя на рыбнай фэрме паблізу або працуюць у напаўвайсковай міліцыі Басідж, якая адстойвае кансэрватыўныя каштоўнасьці рэвалюцыі 1979 году і супрацьстаіць «вэстэрнізацыі» краіны.

12
Пастухі вёскі Палянган вядуць статак авечак на пашу.

13
Курдзкая дзяўчынка зь вёскі Палянган. У горнай мясцовасьці схілы настолькі стромкія, што часам дахі дамоў выкарыстоўваюць як панадворкі суседзі зьверху.

14
Уздоўж мяжы паміж Іранам і Іракам разьмешчаны рэгіён Курдыстан. Часта праз горы зь Іраку правозяць кантрабандны алкаголь — у Іране ён забаронены. На чорным рынку ў Іране бляшанку піва можна купіць прыкладна за 10 даляраў.

15
Мужчына мые пліты на найбуйнейшых тэгеранскіх могілках Бэгештэ-Захра. На іх таксама існуе сэкцыя, прысьвечаная загінулым падчас ірана-ірацкай вайны. Раней магілы там былі афарбаваныя ў чырвоны, сымбалізуючы кроў пакутнікаў.

16
Маладыя людзі б'юцца з вайскоўцамі ў мэтро Тэгерану.

17
Сувэнірная талерка з выявай апошняга шаха Ірану, якога зрынулі ў лютым 1979 года.

18
Група падлеткаў на ўзгорку ў Тэгеране. Фатограф Эймас Чапл кажа, што многія маладыя іранцы адчуваюць сорам за сваю краіну і яе імідж за мяжой.

19
Калі іранскі шах Магамэд Рэза Пагляві быў зрынуты, ісламскія рэвалюцыянэры расьпілавалі ягоную статую напалову. Цяпер тэгеранцы кожны дзень праходзяць побач з нагамі Пагляві па дарозе да Саадабадзкага палацу.

20
Нягледзячы на тое, што турыстычная плынь у Іран павялічваецца, адзін гід распавёў фатографу, што людзі з Захаду ўсё яшчэ баяцца жорсткай палітыкі ўладаў.
На фота — мячэт Вакіль ў іранскім горадзе Шыраза.
На фота — мячэт Вакіль ў іранскім горадзе Шыраза.