Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я не зьбіраўся паміраць». Пра спробы суіцыду за кратамі

абноўлена

Ілюстрацыя ©Shutterstock
Ілюстрацыя ©Shutterstock

Днямі стала вядома пра спробу 26-гадовага анархіста, асуджанага Горацкай калёніі № 9 Мікалая Дзядка ўскрыць сабе вены ды жывот. Такія дзеяньні даволі часта здараюцца ў крымінальным асяродзьдзі. Сярод палітзьняволеных — гэта адзінкавыя выпадкі.

Некалькі гадоў таму спачатку вены (у Івацэвіцкай калёніі), а потым жывот (у Гарадзенскай турме) ускрыў сабе Мікалай Аўтуховіч. На мове супрацоўнікаў пэнітэнцыярных установаў такі ўчынак называецца «членашкодніцтвам» і караецца так званай «чырвонай паласой»: на справе ЗК ставіцца адзнака «схільны да суіцыду», з усімі наступствамі, якія адгэтуль вынікаюць.

«Я не зьбіраўся паміраць»

На мове псыхолягаў такі ўчынак завецца парасуіцыдальнай спробай. У адрозьненьне ад сапраўднага суіцыду, парасуіцыд мае іншую мэту: ня зьвесьці рахункі з жыцьцём, а выказаць пратэст супраць пэўнай сытуацыі. Гэтак, дарэчы, і прасіў перадаць праз адваката сваім родным ды блізкім палітвязень Мікола Дзядок.

Незадоўга да вызваленьня ён быў асуджаны на дадатковы год пазбаўленьня волі як злосны парушальнік рэжыму. Сваім учынкам ён хацеў зьвярнуць увагу адміністрацыі папраўчай калёніі на недапушчальнасьць некаторых мэтадаў, якія практыкуюцца ў Горках. Мелася на ўвазе нізкая тэмпэратура ў камэры ШЫЗА і патрабаваньне кантралёраў памыць прыбіральні, што адразу перавяло б яго ў нізкастатусную катэгорыю. Пра гэта паведаміла ў размове са Свабодай жонка палітвязьня Лера Хоціна.

Лера Хоціна таксама зьвярнула ўвагу, што ў той час, калі здарыўся інцыдэнт, маці Міколы была ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў. На яе настойлівую просьбу тамтэйшыя супрацоўнікі пазванілі ў калёнію і сказалі жанчыне, што з сынам усё добра.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:57 0:00
Наўпроставы лінк

Некалькі гадоў таму, калі падобная гісторыя здарылася ў Івацэвічах зь іншым палітвязьнем — Міколам Аўтуховічам, адміністрацыя ПК-5 таксама ўсяляк хавала ад родных ды блізкіх інфармацыю пра здарэньне. Пра спробу палітвязьня «ўскрыцца» «Свабода ў турмах» даведалася ад сядзельцаў калёніі, якія пазванілі ў нашу рэдакцыю. Вось гэты архіўны запіс.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:03 0:00
Наўпроставы лінк

Як і Дзядок, Аўтуховіч, паводле ягоных сьведчаньняў, меў на мэце выказаць пратэст турэмнай сыстэме, а не памерці.

«Відаць, у сур’ёзных людзей іншых формаў пратэсту на зоне і няма»

Былы начальнік «Валадаркі», а таксама калёніі ў Навасадах, палкоўнік міліцыі Алег Алкаеў, які ад пачатку нулявых жыве ў Нямеччыне, за час сваёй працы на кіраўнічых пасадах у пэнітэнцыярных установах Казахстану ды Беларусі быў сьведкам многіх парасуіцыдаў ды суіцыдаў. Ён сутыкаўся з сотнямі галадоўнікаў, «ускрывальшчыкаў», бачыў сьмерці «вешальнікаў», «падпальшчыкаў», іншых самагубцаў.

Паводле ягоных словаў, калі для супрацоўнікаў турмаў галадоўкі вязьняў — зьявы звыклыя ды руцінныя, іх успрымаюць больш-менш спакойна (Алкаеў сам галадаў 30 дзён ужо ў Нямеччыне і ведае, што гэта не нясе пагрозы жыцьцю), то спробы так званага «ўскрыцьця», калі гэта робяць не наркаманы, блатныя, а сур’ёзныя людзі кшталту Аўтуховіча або Дзядка, — гэта як бы папярэджаньне для адміністрацыі, Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў: Маўляў, глядзіце, я пратэстую супраць вашага самаўпраўства, прыніжэньня мяне як чалавека, і магу аднойчы давесьці сваю спробу да канца.

Алег Алкаеў
Алег Алкаеў

Алкаеў: «У маёй практыцы былі выпадкі, калі рэзаліся недзе чалавек па сорак. Але гэта было безь сьмяротных вынікаў. Яны патрабавалі ад мяне амністыі, а як я гэта мог зрабіць? Я ж не Вярхоўны Савет. Бачыў я і тых, хто хацеў памерці і паміраў. Тыя рэзалі сабе не жывот ці вены, а шыю, і тут ужо ніякі лекар нічога ня мог зрабіць. Аднак у любым выпадку дзеяньні Дзядка — гэта сур’ёзны пратэст, на які павінны рэагаваць. Запрашаецца пракурор. Абавязана прыбыць праверка, каб высьветліць, у чым прычына. Калі гэта пратэст вязьня супраць злоўжываньняў адміністрацыі — напрыклад, яго паспрабавалі прынізіць, каб тыя ж зэкі надалі яму ніжэйшы статус, — то ў адміністрацыі будуць праблемы. Тое ж самае мыцьцё прыбіральняў. Адна справа, калі туалет мыюць усе вязьні па чарзе. Іншая — калі гэта загад кантралёраў з намерам прынізіць чалавека. Выходзіць, што іншых формаў пратэсту ва ўмовах зоны і няма. Тым ня менш я жадаю Міколу Дзядку не прыбягаць да такіх учынкаў. А вось адміністрацыі калёніі параіў бы не прыніжаць чалавека. Там „блатных“ хапае, якіх можна прымусіць мыць прыбіральні, прычым у рамках закону».

Былы начальнік СІЗА «Валадарка» ды калёніі строгага рэжыму ў Навасадах узгадвае выпадкі з уласнага досьведу, калі ў 1990-я так званыя «блатныя» спрабавалі «руліць» на зоне. Паводле словаў Алкаева, яму недзе за тыдзень, прычым не прыніжэньнем, а законным шляхам удалося паставіць «аўтарытэтаў» на месца. Як начальнік калёніі ён выдаў адмысловы загад, згодна зь якім так званыя «смотрящие» атрымалі афіцыйныя працоўныя пасады «днявальных» — а гэта значыць, паводле закону мусілі мыць і чысьціць тэрыторыю ды памяшканьні, у тым ліку і прыбіральні. Ад падобных прызначэньняў нізкі статус не «навешваецца», аднак удзел «аўтарытэтаў» у такіх справах выглядае сьмеху вартым.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:57 0:00
Наўпроставы лінк

«Некаторыя вязьні спрабавалі ўскрывацца ў мяне на вачах»

Алёна Красоўская-Касьпяровіч, цяпер кіраўніца грамадзянскай ініцыятывы «Плятформа», а ў мінулым мэдычны супрацоўнік Рэспубліканскай турэмнай бальніцы (якая месьцілася доўгі час у Менску на Кальварыйскай, на тэрыторыі колішняй калёніі № 1), была непасрэдным сьведкам як суіцыдаў, так і парасуіцыдаў. Некаторыя выпадкі здараліся на яе вачах, калі вязьні спрабавалі «ўскрыцца» проста ў кабінэце працэдурнай сястры. Той пакой, дзе працавала Алёна, быў у калідоры наводшыбе. Карыстаючыся адсутнасьцю аховы, некаторыя зэкі «ўскрываліся» менавіта там: каб быў жаночы крык, каб на яго зьбягаліся апэратыўнікі, каб у выніку ўчынак станавіўся як найбольш публічным. Аднойчы адзін зь вязьняў пранёс у кабінэт заточку і разрэзаў сабе жывот так, што адтуль выпалі кішкі, а на падлогу палілася кроў разам з экскрэмэнтамі. Вязьня ўсё ж удалося ўратаваць. Гэта, паводле Алёны Красоўскай-Касьпяровіч, была няўдалая спроба суіцыду, бо чалавек, які цярпеў на анкалёгію, не хацеў жыць. Іншыя спробы былі парасуіцыдальныя. Некаторыя — вельмі страшныя, іншыя ў параўнаньні зь імі выглядалі драбязой.

Алёна Красоўская-Касьпяровіч
Алёна Красоўская-Касьпяровіч

Красоўская-Касьпяровіч: «Большасьць парасуіцыдаў не патрабуюць ніякага хірургічнага „цыраваньня“. Тут толькі спыніць кроў, накласьці павязкі, і больш нічога. Бо само па сабе пераразаньне венаў ля далоні мае ў якасьці наступстваў пашкоджаньне мышцаў ды парушэньне рухальнай актыўнасьці. Нават калі вена разрэзаная, яе можна сшыць. А вось ускрыць вену так, каб сшыць было нельга, — гэта трэба ведаць пэўныя месцы. Крымінальнікам, якія насамрэч зводзяць рахункі з жыцьцём, такое ўдаецца.

У любым выпадку любога вязьня, які робіць парасуіцыдальную спробу, аглядаюць мэдыкі, а таксама псыхоляг, які ацэньвае агульны стан чалавека. Калі спроба не даведзеная да канца цяпер, няма гарантыі, што яе не паўтораць пазьней, але ўжо зь іншым вынікам. Дадам, што на такіх вязьняў вешаецца так званая „паласа“, калі ягоная асабістая справа перакрэсьліваецца чырвонай рысай, а на ёй пішацца: схільны да самагубства. Гэта досыць вялікія нязручнасьці для асуджанага».

Алёна Красоўская-Касьпяровіч кажа, што ў турэмным шпіталі яна сутыкалася і зь вельмі жорсткімі парасуіцыдальнымі ўчынкамі зэкаў. Цяжэй за ўсё было назіраць за тымі, хто глытаў так званага «яжа». Гэта цьвікі, якія пэўным спосабам зьвязаныя паміж сабой, іх абляпляюць хлебным мякішам, і калі мякіш раствараецца, цьвікі рвуць страўнік. Зь «яжом», калі на працы дзяжурыла Алена, трапіў у шпіталь малады хлопец. У яго былі вельмі вялікія праблемы зь некім з адміністрацыі ягонай калёніі. Жыцьцё юнаку ўсё ж уратавалі. Аднак у калёніі рэакцыі на пратэст не было. У выніку хлопец пайшоў на новы адчайны крок,

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:02 0:00
Наўпроставы лінк

Кліч аб дапамозе

Як можна расцэньваць спробу забіць сябе, зробленую за кратамі? Ці можна лічыць, што парасуіцыд — гэта не гульня са сьмерцю, а толькі цьвяроза разьлічаная спроба прыцягнуць увагу да сябе, да сваіх праблемаў, да несправядлівасьці, якую адчувае вязень? Калі здарылася спроба суіцыду, ці можа яна сьведчыць, што чалавек не зьбіраецца паміраць, не хацеў давесьці сваю спробу да канца? Як разьбіраюцца з такімі ўчынкамі псыхолягі?

Кандыдат псыхалягічных навук Аляксандар Прудзіла з Горадні, які ў свой час праводзіў экспэртызы падобных выпадкаў у гарадзенскай турме, бачыць у парасуіцыдзе крык чалавека аб дапамозе:

Аляксандар Прудзіла
Аляксандар Прудзіла

«Суіцыд — калі памёр, а парасуіцыд — калі застаўся жывы. А чаму? Можа, яму не далі давесьці да канца. Адно, калі чалавек памёр, зьдзейсьніў намер. А парасуіцыд — псыхалягічна гэта дэманстрацыя намеру, але прынята лічыць, што гэта кліч аб дапамозе».

Гаварыць канкрэтна пра Мікалая Дзядка суразмоўца ня можа, бо ня ведае абставінаў. Не заўсёды і блізкія вязьня могуць ведаць сапраўдныя падрабязнасьці. Як сьведчыць Аляксандар Прудзіла, у любым выпадку трэба вывучаць абставіны. Каб вызначыць, хто вінаваты — а ў Крымінальным кодэксе нават ёсьць артыкул «Давядзеньне да самагубства», — трэба ведаць адказы на пытаньні — што, як, калі?

«Ці былі ў чалавека сьведкі, ці, наадварот, ён быў адзін? Ён там разануў сабе па венах, так пішуць. Ну, а былі там сукамэрнікі ці не былі? Калі былі, то, можа, яны яго давялі да гэтага? Ён гэта зрабіў у камэры ці калі павялі на шпацыр? Карацей, я канкрэтыкі са свайго боку ніякай не магу сказаць пра яго. Што было матывам? Ну, магу так сказаць: маглі давесьці да гэтага сукамэрнікі, маглі вертухаі. А маглі давесьці і ўласныя думкі».

«Знайсьці спосаб ды магчымасьць для „ўскрыцьця“ ва ўмовах турмы — гэта не праблема», — дадае псыхоляг Аляксандар Прудзіла:

«Там ёсьць лыжкі, хоць відэльцаў і нажоў няма. Каб сабе вены парэзаць ці жывот, можна любы сук востры выкарыстаць, звычайным плястыкам гэта можна зрабіць. Чалавек, калі ён прымае рашэньне, што хоча зьдзейсьніць самагубства, то ён знойдзе нейкі спосаб ускрыць вены, знойдзе чым».

Як расцэньваць такія дзеяньні вязьня? Ці гэта ўчынак чалавека з моцнай воляй, які так праяўляе свой характар? Або на такое можа наважыцца, наадварот, хутчэй чалавек слабы? Гарадзенскі псыхоляг зазначае:

Знайсьці спосаб ды магчымасьць для „ўскрыцьця“ ва ўмовах турмы — гэта не праблема

«Калі ўспомніць Альбэра Камю, то гэта чалавек зь ня вельмі моцнай воляй. Камю пытаецца: ці мае чалавек увогуле права на суіцыд? Вось ён жа блізкіх у якім стане пакідае. Гэта заклік да каго — да іх? Да нас з вамі? Гэта заклік да сьвету.

Досыць часта бывае, калі „сядзельцы“, няважна — за палітыку, за крымінальшчыну, — яны робяць спробу суіцыду. А што канкрэтна, павінны разьбірацца турэмныя псыхіятар і псыхоляг, як мінімум два гэтыя чалавекі».

Як перакананы Аляксандар Прудзіла, пасьля выхаду на волю ўсім гэтым людзям неабходная псыхалягічная дапамога:

«Псыхалягічная дапамога тым, хто выходзіць з турмы — на Захадзе, у амэрыканцаў, яны ўсе на ўліку ў псыхолягаў, у псыхатэрапэўтаў, — гэта называецца адаптацыяй. Чым больш ён сядзіць, тым цяжэй яму потым адаптавацца да новых умоваў. Канкрэтны адказ такі: у любым раённым цэнтры, у любой паліклініцы ці бальніцы ёсьць псыхатэрапэўт. Любога чалавека, які адседзеў за кратамі, у ідэале павінен суправаджаць псыхоляг ці нейкая такая служба. Бо ім вельмі цяжка».​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG