Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горках апаганілі габрэйскія могілкі


Belarus - Vandals desecrated cemetery in Horki. On tombstones a swastika painted, 14Apr2015
Belarus - Vandals desecrated cemetery in Horki. On tombstones a swastika painted, 14Apr2015

У Горках апаганілі надмагільлі на габрэйскіх могілках. На надмагільных камянях намалявалі свастыку. Пра гэта даведаліся журналісты незалежнай газэты «Ўзгорак», калі аглядалі, як прыбраныя могілкі райцэнтру да Радаўніцы.

Журналістка Тацяна Кірыенка пабачыла размаляваныя надмагільлі адразу ля ўваходу.

«Як уваходзіш на могілкі, то на надмагільных валунах яркай жоўтай фарбай намаляваная фашысцкая свастыка, — апавядае журналістка. — Намаляваная яна, відаць, даўно, мо, нават і зь леташняй восені. Я так разумею, што туды наагул ніхто ня ходзіць. Могілкі дужа занядбаныя. Многія валуны наагул урасьлі ўжо ў зямлю».

Паводле Тацяны Кірыенкі, габрэйскія могілкі ў Горках прыбраныя да паловы. Прыбіралі іх, як ёй паведамілі жыхары навакольных дамоў, асуджаныя мясцовага лячэбна-працоўнага прафілякторыя.

Пакуль журналісты «Ўзгорку» не паведамлялі міліцыі пра факт апаганьваньня габрэйскіх могілак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG