Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі назваў «нагнятаньнем стасункаў» між беларусамі і палякамі марш польскіх нацыяналістаў у Гайнаўцы


Дзьмітры Мірончык, архіўнае фота
Дзьмітры Мірончык, архіўнае фота

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Беларусі Дзьмітры Мірончык на брыфінгу 22 лютага пракамэнтаваў намеры польскіх праварадыкалаў правесьці марш у польскай Гайнаўцы.

Гарадзкая рада Гайнаўкі выступіла супраць праслаўленьня і ўшанаваньня памяці «Праклятых жаўнераў». У тых плянах на марш беларускі дэпутат Валер Варанецкі ўгледзеў «гераізацыю асобных дзеячаў польскага пасьляваеннага падпольля, сярод якіх адмысловае месца займае ваенны злачынец і арганізатар рэпрэсій у дачыненьні праваслаўнага насельніцтва Падляшша Рамуальд Райс, больш вядомы пад псэўданімам Буры». Райс «вызначыўся» тым, што забіваў з асаблівай жорсткасьцю пераважна этнічных беларусаў праваслаўнага веравызнаньня і спальваў разам зь іх жыхарамі цэлыя вёскі.

Чаму ў Польшчы Варанецкага абурае гераізацыя забойцаў, а ў Беларусі — не

Мірончык на брыфінгу заявіў, што падзяляе заклапочанасьць Варанецкага наконт маршу, бо Рамуальд Райс — ваенны злачынца. Ён удакладніў, што гэта ня проста ягоная асабістая думка, а меркаваньне Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы, які прызнаў дзеяньні Райса «злачынствам з прыкметамі генацыду».

«У Гайнаўцы большасьць мясцовых жыхароў маюць беларускія карані, — сказаў Мірончык. — Жывыя нашчадкі тых, хто загінуў ад Бурага. Ці трэба нам нагнятаньне стасункаў паміж беларусамі і палякамі? Ці нам патрэбен гістарычны дыялёг?»

Ён дадаў, што ў Польшчы, на ягоную думку, дастаткова сапраўдных герояў, «рыцараў бяз страху і папроку», але героямі не павінны станавіцца тыя, у каго «рукі па локці ў крыві».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG