Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Валерый Варанецкі абураны намерам польскіх нацыяналістаў правесьці праварадыкальны марш у польскай Гайнаўцы, паведамляе Белта.
«Мяркуючы па рэкляме маршу ў сацсетках, яго мэтай зьяўляецца гераізацыя асобных дзеячаў польскага пасьляваеннага падпольля, сярод якіх адмысловае месца займае ваенны злачынец і арганізатар рэпрэсій у дачыненьні да праваслаўнага насельніцтва Падляшша Рамуальд Райс, больш вядомы пад псэўданімам Буры» — адзначыў Варанецкі.
«Палякі часта маўчаць пра свае правіны, але гучна б’юць кулаком у чужыя грудзі». Вялікая гутарка з польскім гісторыкам
Дэпутат нагадаў, што Рамуальд Райс «вызначыўся» тым, што забіваў з асаблівай жорсткасьцю пераважна этнічных беларусаў праваслаўнага веравызнаньня і спальваў разам зь іх жыхарамі цэлыя вёскі.
Ён назваў правакацыяй акцыю ў горадзе, дзе большасьць насельніцтва мае беларускія карані.
«І асабліва цынічна, што яна плянуецца на фоне прынятага ў Польшчы закона пра крымінальны перасьлед за прапаганду так званай бандэраўскага ідэалёгіі »- дадаў Варанецкі.