Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, яшчэ некалькі лічацца зьніклымі бязь вестак, дзясяткі сем’яў засталіся без прытулку. Паводле мэра горада Іраклія Леквінадзэ, дзясяткі сем’яў засталіся без прытулку.
Шматгадзінная залева у сталіцы Грузіі і на яе ўскраінах затапіла двары і першыя паверхі больш за сто прыватных дамоў, шэраг падземных пераходаў і плошчаў, пашкоджаныя ўчасткі аўтадарог, лініі электраперадачы і аб’екты інфраструктуры. Зь берагоў выйшла рака Вера. Плыньню змыла дзясяткі дамоў і машын.
Затопленая частка заапарку. У ліку ахвяраў двое супрацоўнікаў. Загінулі некаторыя жывёлы, іншыя зьбеглі з вальераў, у тым ліку тыгры і мядзьведзі. Частку зь іх усыпілі і вярнулі ў заапарк, а некаторых прыйшлося застрэліць.