Падчас расейскай блякады Марыюпаля загінулых хавалі дзе толькі маглі: у парках і сквэрах, у зялёных зонах паміж дамамі, у дварах шматпавярховых дамоў і проста на ўзбочыне дарог. Жыхары Марыюпаля, якім удалося выжыць, распавялі Радыё Свабода, што шмат людзей загінула, калі спрабавалі пахаваць целы сваіх сваякоў ці сяброў. Пасьля таго, як горад занялі расейскія войскі, на Старакрымскія могілкі пачалі пераносіць целы з гарадзкой зоны. Вельмі часта магілы пазначаюць толькі нумарамі.
Нумары замест імёнаў. Як выглядаюць цяпер Марыюпальскія могілкі

1
Шэрагі новых магіл на Старакрымскіх могілках у Марыюпалі, сфатаграфаваныя ў траўні. Могілкі моцна разрасьліся пасьля захопу гораду Расеяй: у асноўным гэта магілы, на якіх няма надпісу аб тым, хто пахаваны, толькі нумары.

2
Ірына Арфіняк плача на магіле сваёй унучкі Веранікі на Старакрымсікх могілках на паўночным захадзе Марыюпалю. 9 лістапада 2022 году дзяўчынка загінула разам з бацькам, калі мінамётны снарад упаў на людзей, якія гатавалі на вуліцы падчас аблогі гораду расейцамі.

3
Тады загінулі 10 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, кажа Ірына Арфіняк. Вераніку «адштурхнулі да дзьвярэй пад’езду. Яна была параненая і памерла, пакуль мы дастаўлялі яе ў бальніцу», – расказалі агенцтву Reuters бабуля і маці. Сын Ірыны Арфіняк «адразу загінуў на месцы».

4
Людзі наведваюць магілы на Марыюпальскіх могілках 9 лістапада 2022 году. Мяркуецца, што дзясяткі тысяч людзей загінулі падчас амаль трохмесячнай аблогі Марыюпалю расейскай арміяй, калі цывільныя асобы жылі пад пастаяннымі бамбёжкамі без электрычнасьці і вады, доступу да мэдычнай дапамогі і ежы.

5
Паведамляецца, што ад 24 лютага, калі Расея пачала маштабную вайну супраць Украіны, на Старакрымскіх могілках у Марыюпалі зьявілася больш за 4600 магіл.

6
Травень 2022-га.

7
Экскаватар разьбірае руіны разбуранага абстрэлам жылога дома ў Марыюпалі 9 лістапада. Па словах украінскага чыноўніка, у падвале аднаго з абваленых шматпавярховых дамоў у Марыюпалі знойдзены целы 200 чалавек. Падчас аблогі гораду мірныя жыхары і дзеці хаваліся ад бамбардаваньняў і абстрэлаў з расейскай авіяцыі ў падвалах сваіх дамоў і розных устаноў.

8
Дзяўчынка сядзіць каля магілы, выкапанай на ўзбочыне. Красавік 2022 году.

9
Магіла з годам сьмерці — 2022 — на Старакрымскіх могілках у Марыюпалі, 9 лістапада.
Жыхар Марыюпалю Альберт Носаў расказаў Reuters, што прыйшоў на могілкі, каб наведаць магілу свайго сына-інваліда Валерыя, які памёр ад пераахаладжэньня падчас расейскай блякады гораду. «Ні вады, ні цяпла, нічога не было. Мы не маглі яго належным чынам даглядаць», — сказаў 85-гадовы мужчына. «Спачатку яго пахавалі каля нашага жылога дома — бо ішлі баі, – а потым перапахавалі тут».
Жыхар Марыюпалю Альберт Носаў расказаў Reuters, што прыйшоў на могілкі, каб наведаць магілу свайго сына-інваліда Валерыя, які памёр ад пераахаладжэньня падчас расейскай блякады гораду. «Ні вады, ні цяпла, нічога не было. Мы не маглі яго належным чынам даглядаць», — сказаў 85-гадовы мужчына. «Спачатку яго пахавалі каля нашага жылога дома — бо ішлі баі, – а потым перапахавалі тут».